Сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў „Славянскі базар у Віцебску“!
16 ліпеня 2026
Сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“!
«Паўночная сталіца Беларусі гасцінна сустракае ўдзельнікаў і гасцей міжнароднага форуму больш чым з пяцідзесяці краін свету, — гаворыцца ў прывітанні кіраўніцтва Віцебскай вобласці. — У афішы юбілейнага фестывалю – шматлікія канцэрты, спектаклі, кінапаказы, выставы і прэзентацыі, святы народных рамёстваў і іншыя яркія мерапрыемствы.
Перакананы, яны выклічуць сапраўдную цікавасць, пакінуць найлепшыя ўспаміны ў гасцей і жыхароў фестывальнай сталіцы.
«Славянскі базар у Віцебску» – унікальная культурная падзея, якая стала візітнай карткай нашага рэгіёну і ўсёй Беларусі. Яго натхняльны дэвіз ”Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення“ сёння гучыць з асаблівай сілай і актуальнасцю, нагадваючы аб вечных каштоўнасцях, якія аб'ядноўваюць народы і краіны.
Няхай на ўсіх фестывальных мерапрыемствах трыумфуе атмасфера міру, дружалюбнасці і творчасці!»
"Зара"