Сёння ў Беларусі праходзіць Адзіны дзень інфармавання

Сегодня в Беларуси проходит Единый день информирования

15 студзеня 2026

Сёння ў Беларусі праходзіць Адзіны дзень інфармавання

Спікеры выступаюць у працоўных калектывах па тэме "Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь".

З актывам і старэйшынамі Бачэйкаўскага сельсавета сёння сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Ерашовым  

Выступоўцы расказалі аб асноўных момантах, на якіх быў зроблены акцэнт падчас другога пасяджэння VII УНС, і стратэгічных арыенцірах развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку.

«На пасяджэнні УНС гаворка ішла аб усіх важных аспектах жыцця грамадства: дасягненнях краіны, эканамічных паказчыках, сацыяльнай палітыцы і развіцці АПК, прыярытэтах у сістэме адукацыі, -- падкрэсліў Аляксандр Ерашоў. -- Лічу, што ўсе прыярытэты ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны расстаўлены пісьменна. Ад людзей, развіцця чалавечага патэнцыялу шмат у чым залежыць далейшае дабрабыт краіны».

"Зара"