Сёння ў Беларусі стартуе Тыдзень мабільнасці

Сегодня в Беларуси стартует Неделя мобильности

16 верасня 2025

Сёння ў Беларусі стартуе Тыдзень мабільнасці

Нас заклікаюць увесь тыдзень часцей хадзіць пешшу, ездзіць на роварах, самакатах і карыстацца грамадскім транспартам.

Акцыя завершыцца 22 верасня традыцыйным «Днём без аўтамабіля». 

Яго галоўная мэта — нагадаць пра тое, як машыны ўплываюць на экалогію і здароўе людзей, і прапанаваць больш чыстыя альтэрнатывы для штодзённых паездак.

Дарэчы, з нагоды Дня без аўтамабіля ў Бешанковічах пройдзе аўтапрабег па новай экалагічнай сцежцы! Далучайцеся!

"Зара"