Сёння ў Бешанковічах на вуліцы Урыцкага, 59А адкрыты магазін «ProЗапас» УП «Полацкі рынак г. Віцебска».
8 жніўня 2025
Сёння ў Бешанковічах на вуліцы Урыцкага, 59А адкрыта крама «ProЗапас» УП «Полацкі рынак г. Віцебска»
Урачыста сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі старшыня Праўлення Белкаапсаюза Інеса Караткевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Леўковіч, старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч, старшыня праўлення аблспажыўсаюза Сяргей Шуркала і дырэктар УП «Полацкі рынак г. Віцебска» Андрэй Козік.
Жыхары мікрараёна «Маладзёжны» атрымалі выдатны падарунак да Дня гарпасёлка і па вартасці ацанілі шырокі асартымент прадстаўленых у гандлёвым аб'екце харчовых і нехарчовых тавараў.
Акрамя гэтага, у Бешанковічах прайшло выязное пасяджэнне праўлення Віцебскага аблспажыўсаюза. На ім разгледжаны ход выканання параметраў развіцця спажывецкай кааперацыі Віцебскай вобласці і задачы па павышэнні эфектыўнасці работы ў 2025 годзе.
"Зара"