Сёння ў Бешанковіцкім раёне стартаваў комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Увага! Самаходныя машыны і трактары!»

Сегодня в Бешенковичском районе стартовал комплекс профилактических мероприятий «Внимание! Самоходные машины и тракторы!»

23 кастрычніка 2025

Сёння ў Бешанковіцкім раёне стартаваў комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Увага! Самаходныя машыны і трактары!»

Акцыя працягнецца па 3 лістапада. Разам з супрацоўнікамі АДАІ РАУС удзел у ёй возьмуць прадстаўнікі Дзяржтэхнадзору.

Галоўная мэта акцыі – надаць асаблівую ўвагу спраўнасці знешніх светлавых прыбораў, абсталяванню і выкарыстанню праблескавых маячкоў аранжавага колеру на самаходных машынах і трактарах, святлоадбівальных элементаў на навесным абсталяванні сельскагаспадарчай тэхнікі, іх тэхнічнаму стану пры руху па дарозе.

"Зара"