Сёння ў РЦК прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 5-годдзю з дня ўтварэння Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Бешанковіцкага раёна
Прывітаць працоўны калектыў з першым, але такім важным юбілеем станаўлення ўстановы, прыйшлі старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч, яе намеснік Аляксандр Ерашоў, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама.
Першыя гады – самыя цяжкія, але, як заўважыла кіраўніца раёна, калектыў навучыўся спраўляцца з пастаўленымі мэтамі і задачамі, стаў на ногі, вырас у прафесійным плане і пайшоў наперад. А своеасаблівым экзаменам на сталасць для яго сталі «Дажынкі – 2024».
За плённую працу, актыўную жыццёвую пазіцыю, вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ў сувязі з 5-годдзем утварэння калектыву Цэнтра аб'яўлена падзяка старшыні райвыканкама.
Па выніках працы за 2024 год лепшым супрацоўнікам уручаны пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару Цэнтра.
Без увагі не засталіся і ветэраны працы.
Святочны настрой у зале стваралі музычныя нумары ў выкананні дарослых і юных артыстаў.