Сёння ва Ульскім каледжы імя Л. М. Даватара сустракалі членаў Рэспубліканскага і Віцебскага абласнога Штабоў моладзевага руху «Іскра» партыі «Белая Русь».

Сегодня в Улльском колледже имени Л. М. Доватора встречали членов Республиканского и Витебского областного Штабов молодежного движения «Искра» партии «Белая Русь»

6 студзеня 2026

Сёння ва Ульскім каледжы імя Л. М. Даватара сустракалі членаў Рэспубліканскага і Віцебскага абласнога Штабаў моладзевага руху «Іскра» партыі «Белая Русь»

Маладыя партыйцы прыехалі ва ўстанову адукацыі, каб у гэтыя навагоднія і калядныя дні падарыць свята навучэнцам Цэнтра прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі асоб з АПФР.

Удзел у мерапрыемстве прыняла намеснік старшыні райвыканкама Алена Баранава.

Сустрэча прайшла ў рамках акцыі «Партыя – дзецям», якая заклікана падтрымаць моладзь і нагадаць аб важнасці дапамогі тым, хто мае патрэбу.

Госці правялі для навучэнцаў Цэнтра займальны майстар-клас па малюнку глазурай на перніках. Кожны ўдзельнік змог праявіць сваю крэатыўнасць і навучыцца гэтаму мастацтву! 

А яшчэ члены моладзевага руху ўручылі каледжу новы прынтэр, неабходны для адукацыйных патрэб, а навучэнцам — цёплыя коўдры, салодкія пачастункі і сродкі асабістай гігіены.
 
На дадзены момант у каледжы ў Цэнтры прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі асоб з АПФР навучаюцца 84 навучэнцы.

"Зара"