Сёння завяршаецца рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё!»

Сегодня завершается республиканская акция «Дай лесу новае жыццё!»

Нядаўна ў ёй узялі ўдзел супрацоўнікі РАНС. Ратавальнікі працавалі паблізу в. Н. Крывіна.

«Гэта вельмі важная і патрэбная справа, — адзначыў намеснік начальніка РАНС Аляксандр Крупчанка. — Бо, удзельнічаючы ў акцыі, мы захоўваем і прымнажаем нашы лясы, якія застануцца будучым пакаленням.

І ўжо сёння ў краіне стартавала новая кампанія Мінлясгаса — добраахвотная грамадская акцыя «Лес! Дабро! Парадак!».

Яе мэта — добраўпарадкаванне і навядзенне парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванне месцаў масавага адпачынку грамадзян і памятных аб'ектаў. 

Далучыцца да ініцыятывы «Лес! Дабро! Парадак!» можа кожны ахвотны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва.



"Зара"