Секрэтам майстэрства падзялілася жывёлавод ААТ «ПолітаддзелецАгра» Вольга Аляксеева

Секретом мастерства поделилась животновод ГП «ПолитотделецАгро» Ольга Алексеева

17 лістапада 2025

Секретамі майстэрства падзялілася жывёлавод ААТ «ПалітаддзелецАгра» Вольга Аляксеева

Напярэдадні прафесійнага свята жывёлавод 5 разраду ААТ «ПалітаддзелецАгра» Вольга Аляксеева прадстаўлена да ўзнагароджання Падзякай старшыні райвыканкама. Па выніках працы за 10 месяцаў бягучага года сярэднясутачны прырост па яе групе складае 859 грамаў, або 115% да 2024 года — вынік, за якім стаіць велізарная праца і каласальная адказнасць сельскага працаўніка!

У жывёлагадоўлі Вольга Уладзіміраўна працуе не так даўно. Секрет яе поспеху – у дбайным доглядзе за жывёламі, правільным кармленні, уважлівым стаўленні да кожнага цяляці, уменні заўважаць найменшыя змены ў іх паводзінах і своечасова прымаць неабходныя меры.

Вырошчванне маладняНарадзілася і вырасла Вольга Уладзіміраўна ў Расіі. Калі скончыла школу, бацькі пераехалі на пастаяннае месца жыхарства ў Лепельскі раён. У Лужаснянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме атрымала прафесію агранома. Працавала па спецыяльнасці на Лепельшчыне ў дапаможнай гаспадарцы ў Караевічах, але нядоўга. Пасля замужжа і нараджэння траіх дзяцей вымушана была змяніць род дзейнасці. «Прафесія агранома, – кажа, – больш мужчынская, у сезон трэба быць увесь дзень у полі, а дома чакала сям'я».

У Бешанковіцкі раён Вольга Аляксеева перабралася больш за дзесяць гадоў таму пасля разводу з мужам. Купіла дом у Радзюках, каб быць бліжэй да бацькоў, пазней забрала да сябе маму…

!Заваяваць давер і павагу на новым месцы няпроста, але Вользе Уладзіміраўне гэта атрымалася. У «ПалітаддзелецАгра» спачатку яна працавала ў даільнай зале, а калі прапанавалі ўзяць групу цялят, пагадзілася. Добрасумленным працай стараецца апраўдваць аказаны давер.

"Зара"