Сельскія сходы і інфармацыйна-тлумачальная работа ў Бешанковіцкім раёне
8 мая 2019
Працаўнікамі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з кіраўніком справамі Верхаўскага сельвыканкама Кіцарь Жаннай Сяргееўнай на тэрыторыі Верхаўскага сельскага Савета праведзена інфармацыйна-тлумачальная праца сярод насельніцтва. У рамках якой з жыхарамі аг. Верхаўе праведзена два сельскія сходы.
У сваіх выступленнях перад жыхарамі працаўнікі раённага аддзела па НС і сельскага Савета праінфармавалі аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі, агучылі асноўныя іх прычыны. Адной з асноўных тэм выступленняў стала пытанне аб пажарах у экалагічных сістэмах, у т.л. актуальны для дадзенага рэгіёна – загаранні тарфянікаў.
Гаранне торфу ў пачатковы перыяд можа адбывацца без бачных прыкмет, аднак з развіццём пажару ён вылучае душны непрыемны пах гары, узнікаюць глыбокія прагары ў глебе. Для тушэння развіўшагася пажару патрабуюцца значныя матэрыяльныя і людскія рэсурсы.
Каб не дапусціць узгаранняў тарфянікаў, у месцах іх залягання неабходна загадзя праводзіць розныя папераджальныя мерапрыемствы, у тым ліку па абмежаванні доступу на іх у засушлівы перыяд старонніх асоб, не дапускаць гарэння сухой расліннасці і іншае. Нямала важную ролю ва паспяховай ліквідацыі пажару тарфяніка адыгрывае своечасовае паведамленне ад грамадзян.
У канцы праведзеных мерапрыемстваў намеснік начальніка аддзела Кузьмініч Сяргей Аляксандравіч адказаў на паступаючыя пытанні ад насельніцтва, раздаў наглядна-выяўленчую прадукцыю, нагадаў патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі ў месцах адпачынку, а таксама нумары выкліку аварыйных службаў.