Семінар на тэму: «Змены і дапаўненні ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2023 года» пройдзе ў райвыканкаме 7 лютага
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Чыгуначным раёне г.Віцебска і Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт 07.02.2023 года ў 11.00 гадзін праводзіць семінар на тэму: «Змены і дапаўненні ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2023 года».
Для ўдзелу запрашаюцца суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці і грамадзяне.
Месца правядзення: г.п.Бешанковічы, вул.Чуклая,13, будынак райвыканкама, вялікая зала.
Начальнік аддзела эканомікі Л.А.Хадзянок