Сям'я з Віцебскай вобласці заняла трэцяе месца на рэспубліканскім конкурсе "Сям'я года 2022"

   У Мінску адбыўся фінал V рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года 2022". 
   Сям'я Лаверавых з Дубровіна, якая прадстаўляе Віцебскую вобласць, заняла ганаровае трэцяе месца і атрымала асаблівую падзяку ад памочніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. У Дзень маці і свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы ўзнагародай для сям'і стала мноства прызоў, падарункаў, яркіх уражанняў і любоў гледачоў.