Сяргей Мелешкін падвёў вынікі працы ў Бешанковіцкім падраздзяленні МНС
У Бешанковіцкім раёне падвялі вынікі работы за 2020 год і намяцілі перспектыўныя планы развіцця і работы на 2021 год. Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам начальніка абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Мялешкіна.
Падвядзенне вынікаў работы – важная састаўная частка ў рабоце любога прадпрыемства і арганізацыі.
Кіраўнік абласнога ўпраўлення МНС заклікаў кожнага работніка падраздзялення больш якасна ставіцца да выканання сваіх службовых абавязкаў, бо вынік работы ўсяго падраздзялення залежыць ад работы кожнага ўдзельніка калектыву.
Якасць і законнасць арганізацыі нагляднай і прафілактычнай дзейнасці заняло немалую частку дыялогу з калектывам. Кіраўнік закрануў таксама пытанні самарэалізацыі і самаразвіцця, бо – гэта важнае састаўное кожнага работніка органаў і падраздзялення па НС.
Сяргей Мікалаевіч адзначыў, што ратавальнікі прызваны дапамагаць грамадзянам, не толькі ў экстранных сітуацыях, але і словам, шляхам навучання і прапаганды бяспекі жыццядзейнасці і, каб рабіць гэта якасна, неабходна пастаянна развівацца і ўдасканальвацца, з дапамогай вывучэння абнаўляемай нарматыўна-прававой базы.
Па выніку сустрэчы асабісты склад падраздзялення змог задаць цікавыя пытанні кіраўніку ўстановы.