Сезон школьных лагераў стартаваў на Бешанковіччыне

Сезон школьных лагерей стартовал на Бешенковиччине

2 чэрвеня 15-дзённыя выхаваўча-аздараўленчыя лагеры адкрыліся ў СШ №2 г. п. Бешанковічы, Бачэйкаўскай, Ульскай, Астравенскай СШ і Ржаўскай БШ. 9 чэрвеня такі ж лагер прыме хлопчыкаў і дзяўчынак у першай школе райцэнтра. Кожны працуе па сваім напрамку дзейнасці. Дзецям прапануюць як актыўны адпачынак, так і магчымасць правесці канікулы з карысцю.


У СШ №2 райцэнтра, напрыклад, у першыя дні лета рабят чакалі вясёлыя эстафеты і рухомыя гульні, вітамінны квэст, знаёмства з правіламі здаровага харчавання, агароднінны фотачэлендж. Другі дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам бяспекі і ведаў, трэці быў прысвечаны васільку – далікатнаму сімвалу Беларусі.


Юныя жыхары выспы прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме СДК, экалагічнай акцыі «Чысты бераг». Гульнявую праграму «Давайце за рукі возьмемся», прысвечаную Дню абароны дзяцей», для бачаэйкаўскіх школьнікаў падрыхтаваў і Бачаэйкаўскі СДК.


Спартыўныя спаборніцтвы, рухомыя гульні, віктарыны, конкурсныя праграмы ў актыве ў вульскіх школьнікаў. Хлопцы правялі акцыю «Эстафета карысных спраў», на хвілінках бяспекі яны вучацца правілам бяспекі пры зносінах з незнаёмымі людзьмі, як паводзіць сябе дома без дарослых, на вадаёмах і г. д. У Ржаўскай БШ правялі акцыю «Выхоўваем патрыётаў Беларусі», для хлопцаў арганізавалі шпацыр «Родны свой край любі і ведай»…


Кожны дзень незабыўны і поўны пазітыву. Экскурсіі, знаёмства з гісторыяй і прыродай роднага краю, творчыя сустрэчы, зносіны з цікавымі людзьмі, майстар-класы, забаўляльныя праграмы…


Усяго ў лагерах Бешанковіцкага раёна ў летні перыяд плануецца аздаравіць каля 700 дзяцей.
Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.

"Зара"