Школа бяспекі – 2020!
Найбагацейшы наш скарб, дзеля якога мы гатовы ахвяраваць сабой, укладаючы ў яго ўсю сваю душу – гэта дзеці. Мы радуемся, калі дзіця робіць першыя крокі, хвалюемся, калі не ўсё ў яго атрымліваецца ў школе. Мы спрабуем уявiць, якiм яно будзе i кiм вырасце. Але мы не можам дапусцiць i думкi пра тое, што можа быць гэтаму не наканавана збыцца. Гiбель дзяцей – кожны раз – надзвычайнае з'ява, удар па сумленнi дарослага, таму што гiне часцiнка нашай будучынi, нашай надзеi i каштоўнага здабытку.
З мэтай атрымання навучэнцамi ведаў па пытаннях бяспекi жыццядзейнасцi i папулярызацыi прафесii ратавальнiка ў Бешанковiчах на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковiчы» прайшоў раённы этап рэспублiканскага конкурсу «Школа бяспекi».
Канкурсантаў чакала 3 этапы конкурсу: «Тэсціраванне», «Я раскажу Вам» i «Фiнал». У ходзе кожнага з этапаў рабяты паказвалi свае веды бяспекi, кемлiвасць, праяўлялi свае творчыя здольнасцi. Па вынiках усiх выпрабаванняў прызавыя месцы размеркавалiся наступным чынам:
1 – 4 класы:
1 месца – Чаранок Карына;
2 месца – Крэйда Мiкiта;
3 месца – Кутузаў Павел;
5 – 7 класы:
1 месца – Сытоў Павел;
2 месца – Раманчук Уладзiслаў;
3 месца – Белька Яна;
8 – 11 класы:
1 месца – Бажэдамава Юлiя;
2 месца – Грыб Алiна;
3 месца – Савельеў Станiслаў;
Рабяты, якiя занялi першыя месцы ў сваiх узроставых катэгорыях, былi ўзнагароджаны дыпламамi i каштоўнымi прызамi, а таксама будуць абараняць гонар Бешанковiцкага раёна на абласным этапе конкурсу. Пажадаем iм удачы!