Карэспандэнт часопіса «Юны ратавальнік» наведала школы Бешанковіцкага раёна

Навучанне правілам бяспекі жыццядзейнасці і прывіццё навыкаў бяспечных паводзін падрастаючаму пакаленню з'яўляецца неад'емнай часткай вучэбнай праграмы ва ўстановах адукацыі нашай краіны. У правядзенні дадзенай работы прымаюць актыўны ўдзел педагогі сумесна з работнікамі МНС. Нямалае значэнне ў фарміраванні культуры бяспекі школьнікаў мае часопіс для дзяцей і падлеткаў «Юны ратавальнік», які з'яўляецца дадатковым дапаможнікам па вывучэнні асноў бяспекі жыццядзейнасці.

Часопіс «Юны ратавальнік» - гэта крыніца інфармацыі аб правілах паводзін пры сутыкненні з рознымі небяспекамі і надзвычайнымі сітуацыямі, навыках аказання першай дапамогі. Часопіс пашырае кругагляд і творчую актыўнасць сваіх чытачоў, навучае школьнікаў асновам бяспекі жыццядзейнасці. У кожным нумары часопіса праводзяцца прызавыя конкурсы, па выніках якіх пераможцы атрымліваюць памятныя падарункі. Аб гэтым і не толькі расказала карэспандэнт часопіса Людміла Бірулькова на сустрэчы са школьнікамі Астравенскай, Ржаўскай і сярэдняй школы №2 райцэнтра. Акрамя гэтага, Людміла Іванаўна правяла з дзецьмі займальныя конкурсы і віктарыны, якія дазволілі дзецям не толькі даведацца шмат новага, але і атрымаць памятныя падарункі ад часопіса!