Штаб па добраўпарадкаванні прайшоў у Бешанковічах
26 красавіка 2025
Штаб па добраўпарадкаванні прайшоў у Бешанковічах
Штаб па добраўпарадкаванні з удзелам старшыні раёна Галіны Унуковіч сёння прайшоў у Бешанковічах.
Адно з пытанняў, уключаных у парадак дня, датычылася навядзення парадку ў домаўладаннях грамадзян і на тэрыторыях арганізацый.
Як адзначана, за сакавік-красавік у райцэнтры працавала рабочая група па 35 вуліцах. Гаспадарам 189 домаўладанняў выдадзены рэкамендацыі па ўстараненні тых ці іншых парушэнняў у частцы добраўпарадкавання.
Асобныя матэрыялы накіраваны ў суд. Па адным з іх ужо вынесена рашэнне – за беспарадак у сябе ў двары жыхар райцэнтра заплаціць штраф у памеры 1 б.в. (максімальнае пакаранне – да 10 б.в.).
На штабе таксама абмеркавалі пытанне аб стане пад'язных дарог да сельскіх грамадзянскіх могілак. Да Раданіцы і нават раней яны ўсе павінны быць прыведзены ў парадак. Такое даручэнне старшыні раёна.
Гэта ж тычыцца і воінскіх пахаванняў, помнікаў воінскай славы. Усяго іх у нашым раёне 98.
«Навядзенне парадку і добраўпарадкаванне памятных месцаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, напярэдадні святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі — даніна павагі героям, якія адстаялі для нас мір і свабоду», — падкрэсліла Галіна Унуковіч.
"Зара"