Штраф да 30 базавых можна атрымаць за выгул сабакі без намордніка
Як адзначылі ў Бешанковіцкім РАУС, згодна з Правіламі ўтрымання хатніх жывёл, без намордніка на павадку могуць гуляць: шчанюкі ва ўзросце да трох месяцаў, а таксама сабакі дэкаратыўных парод, рост якіх – да 25 сантыметраў у халке.
▪️У выпадку парушэння Правілаў для ўладальніка жывёлы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Гэта можа быць папярэджанне або штраф ад 1 да 15 базавых.
Калі пры выгуле хатняя жывёла без намордніка прычыніла шкоду (укусіла мінака, парвала куртку або нашкодзіла здароўю і маёмасці мінака), мера адказнасці прадугледжана ад 10 да 30 базавых велічынь, а калі мінак сур'ёзна пацярпеў, то ўладальніку пагражае адміністрацыйны арышт, альбо грамадскія работы.
Пры гэтым гаспадар хатняй жывёлы абавязаны выплаціць пацярпеламу грашовую кампенсацыю, памер якой вызначыць суд.