Зладжана працуюць на ўборцы кукурузы працаўнікі ЗАТ «АСБ-Агра Наватар».
Паглядзіце, як зладжана працуе на нарыхтоўцы сіласу кормаўборачны атрад ЗАТ «АСБ-Агра Наватар».
Уборку царыцы палёў у гаспадарцы даверылі вопытным механізатарам – Аляксандру Радкевічу і Аляксею Прэснякову.
На адвозцы задзейнічаны Уладзімір Радкевіч, Віталь Доўгі, Аляксандр Шыенок, Віктар Тырсаў і Дзмітрый Міленка.
Нямалаважны этап у нарыхтоўцы кукурузы – трамбоўка зялёнай масы ў сіласнай траншэі. На гэтых работах заняты Руслан Валотко.
Па словах намесніка дырэктара Рамана Кульгавога, кукуруза сёлета нядрэнная, гаспадарка дакладна будзе з кармамі. На сёння ўраджайнасць складае 270 ц/га. Усяго ў «Наватары» плануюць закласці 7 сіласных траншэй па 3 тысячы тон кожная.
Сёлета кукуруза ў «Наватары» займае 1100 гектараў, з іх 300 пакінулі на збожжа. На дадзены момант скашана 210 гектараў.