Злёт юных ратавальнікаў-пажарных прайшоў у Бешанковічах

Па традыцыі раз на год юныя ратавальнікі-пажарныя Бешанковіцкага раёна збіраюцца ў адным месцы, каб паказаць сябе – паглядзець на іншых. Гэты год не стаў выключэннем, 12 красавіка Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы сустрэла ў сябе каманды школ раёна.

Мерапрыемстваоборот. Аказваецца, ратавальнікі-пажарныя не толькі ліквідуюць надзвычайныя сітуацыі і прапагандуюць правілы бяспекі, а таксама ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, у мастацкіх мерапрыемствах. Хлопцам выпала магчымасць праявіць сябе з творчага боку, кожнай камандзе давалася хатняе заданне падрыхтаваць творчае музычнае прадстаўленне пра моладзь, іх дзейнасць па прапагандзе бяспекі, а таксама відэаролік на супрацьпажарную тэматыку. У ходзе конкурсаў актывісты танцавалі, спявалі, разгульвалі сцэнкі, агучвалі правілы бяспекі, дэманстравалі загадзя падрыхтаваныя навучальныя відэаролікі.

Нарэшце, журы гатовыя былі падвесці фінішную рысу, развеяць завіслую інтрыгу над камандамі.

Грамоту за 3-е месца атрымала каманда Сярэдняй школы №1

2-е месца заняла каманда ДУА «Бешанковіцкая гімназія-інтэрнат».

І камандай-пераможцай стала па традыцыі каманда Сярэдняй школы №2. Усе прызёры атрымалі прызы.

Падобныя мерапрыемствы работнікамі МНС праводзіліся і будуць праводзіцца сярод моладзі з мэтай шырокага прыцягнення вучняў да вывучэння асноў бяспечнай жыццядзейнасці, прапаганды правілаў бяспекі, прыцягнення да заняткаў пажарным спортам.