Злёт юных ратавальнікаў-пажарных прайшоў у Бешанковічах

Па традыцыі раз на год юныя ратавальнікі-пажарныя Бешанковіцкага раёна збіраюцца ў адным месцы, каб паказаць сябе – паглядзець на іншых. Гэты год не стаў выключэннем, сёння Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы сустрэла ў сябе каманды школ раёна.

Мерапрыемства пачалося з агульнага пастраення, урачыстага адкрыцця злёту.

Першым выпрабаваннем для юных ратавальнікаў стаў конкурс «Агляд строя». Хлопцы дэманстравалі сваю страявую падрыхтоўку перад журы, спявалі строявыя песні. Сёлета ацэньваць рабят дапамагалі прадстаўнікі ваеннага камісарыята па Бешанковіцкім і Шумілінскім раёнах.

У конкурсе «Знаўцы» ўдзельнікам трэба было адказаць на працягу 20 хвілін на 30 пытанняў, звязаных з бяспекай жыццядзейнасці. У конкурсах «Баявое разгортванне» і «НС тэхнагеннага характару» дзеці дэманстравалі свае ўменні ў пажарнай справе, хуткасць і спрыт. Удзельнікі праводзілі баявое разгортванне, апраналі на хуткасць баявую вопратку ратавальніка-пажарнага, а таксама касцюмы хімічнай абароны.

За ўсімі этапамі сачылі прадстаўнікі журы: адсочвалі кожны стройны крок юных ратавальнікаў, правяралі правільнасць падлучэння пажарнага абсталявання, выразнасць у апрананні баявой вопраткі.

Далей мерапрыемства набыло іншы зварот. Аказваецца, ратавальнікі-пажарныя не толькі ліквідуюць надзвычайныя сітуацыі і аказваюць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым, а таксама ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, у мастацкіх мерапрыемствах. Хлопцам і дзяўчатам выпала магчымасць праявіць сябе з творчага боку, кожнай камандзе давалася хатняе заданне падрыхтаваць творчае выступленне пра моладзь, іх дзейнасць па прапагандзе бяспекі. У ходзе конкурсаў актывісты танцавалі, спявалі, разыгрывалі сцэнкі, агучвалі правілы бяспекі, дэманстравалі загадзя падрыхтаваныя навучальныя відэаролікі.

Нарэшце, журы былі гатовыя падвесці фінішную рысу.

Грамату за 3-е месца атрымала каманда Востраўскай сярэдняй школы;

2-е месца заняла каманда Сярэдняй школы №2;

І камандай-пераможцай стала каманда Сярэдняй школы №1.