Служба ў міліцыі
На службу ў органы
унутраных спраў прымаюцца на добраахвотнай аснове працаздольныя грамадзяне
Рэспублікі Беларусь, здольныя па сваіх маральных і дзелавых якасцях,
стане здароўя, узроўні адукацыі выконваць задачы, ускладзеныя на органы
унутраных спраў. З супрацоўнікам заключаецца кантракт на тэрмін ад 1 года
да 5 гадоў, выдаецца форменнае абмундзіраванне, заработная плата разлічваецца ў
залежнасці ад займанай пасады, спецыяльнага звання і выслугі гадоў.
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў маюць шэраг льгот і пераваг, сярод якіх
- магчымасць выхаду на пенсію па дасягненні 48-гадовага ўзросту,
атрыманне вышэйшай адукацыі ва ўстановах адукацыі МУС за кошт сродкаў бюджэту,
льготнае крэдытаванне пры будаўніцтве жылля, атрыманне арэнднага жылля,
медыцынскае абслугоўванне супрацоўніка і членаў яго сям'і ва ўстановах
МУС, у тым ліку льготы пры санаторна-курортным лячэнні.
Прадугледжана грашовая кампенсацыя за пражыванне па дагаворы найму жылых памяшканняў. Першапачатковая падрыхтоўка праводзіцца ва ўстанове адукацыі «Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС Рэспублікі Беларусь». Курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні (харчаванне, абмундзіраванне, пражыванне, выплата стыпендыі). Па ўсіх пытаннях звяртацца ў групу кадраў аддзела ўнутраных спраў Бешанковіцкага райвыканкама па адрасе: г.п.Бешанковічы, вул. Школьная, 11. Тел.: 8 02131 4-83-46, 8 029 518 96 86
Вядучы спецыяліст групы кадраў Макина І.А.