🚒 Вакансіі Бешанковіцкага РАНС
Адкрытыя вакансіі
⚠️ Увага! Праца ў МНС
У Бешанковіцкі РАНС патрабуюцца мужчыны да 35 гадоў для працы на пасадах:
- выратавальнік-пажарны;
- вадзіцель пажарнага аўтамабіля (правы катэгорыі С).
Вас чакае праца ў камандзе сапраўдных прафесіяналаў, гатовых прыйсці на дапамогу ў любой надзвычайнай сітуацыі!
Заработная плата ад 1200 беларускіх рублёў!
Перавагі працаўладкавання ў РАНС
- дзяржаўнае страхаванне жыцця і здароўя;
- бясплатны праезд па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да месца правядзення адпачынку і назад;
- работнікам МНС, якія знаходзяцца ў адпачынку, у поўным аб'ёме выплачваецца заработная плата і дапамога на аздараўленне;
- бясплатнае медыцынскае абслугоўванне работнікаў МНС і членаў іх сем'яў ажыццяўляецца ў ведамасных установах аховы здароўя;
- захавана дзяржаўная падтрымка пры будаўніцтве або набыцці жылых памяшканняў у выглядзе выдзялення крэдыту пад 5% гадавых;
- выслуга гадоў, якая дае гарантаванае пенсійнае забеспячэнне, складае 20 гадоў, кожны наступны год службы дадае 3% да пенсійнага забеспячэння.
Патрабаванні да кандыдатаў
На пасады пажарнага-выратавальніка і вадзіцеля пажарнага аўтамабіля на службу па кантракце прымаюцца на добраахвотнай аснове паўналетнія грамадзяне, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні асноўнай адукацыі выконваць задачы, ускладзеныя на органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях.
Умовы службы і сацыяльныя гарантыі
- графік працы – суткі праз двое;
- выхад на пенсію па дасягненні 48-гадовага ўзросту;
- магчымасць працы па сумяшчальніцтве і выкананне іншай аплачваемай працы ў вольны ад службы час;
- магчымасць льготнага крэдытавання пры куплі і будаўніцтве жылля (5% гадавых) тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам);
- штогадовы аплачваемы адпачынак працягласцю 30-45 дзён у залежнасці ад выслугі гадоў;
- забеспячэнне форменным абмундзіраваннем;
- ва ўсіх падраздзяленнях вобласці створаны выдатныя бытавыя ўмовы, у тым ліку і для заняткаў спортам у вольны час;
- санаторна-курортнае лячэнне;
- магчымасць працягу адукацыі ў вышэйшых навучальных установах МНС (у т.л. магістратура, ад'юнктура).
Кантактная інфармацыя
Адрас: г.п. Бешанковічы, вул. Урыцкага, 100
Тэлефоны для даведак: 6-51-89, 6-51-81, 6-51-01, 6-51-00