Абаронім маёмасць разам

Сыходзячы з дому і зачыняючы за сабой дзверы, кожны хоча быць упэўнены, што падчас адсутнасці яго «крэпасць» застанецца непрыступнай. Аднак, так бывае далёка не заўсёды... Кватэрныя злодзеі, якіх у народзе называюць «дамушнікамі», часцяком засмучаюць законапаслухмяных грамадзян залішняй увагай да іх маёмасці.

Крадзяжы з кватэр і дамоў у асноўным здзяйсняюцца ў будні – з 8 гадзін раніцы да 17 вечара, калі вы знаходзіцеся на працы, на дачы. Крадзяжы ж з гаражоў у большасці выпадкаў адбываюцца ў начны час.

Зламыснікі пастаянна ўдасканальваюць свае навыкі і спосабы пранікнення ў кватэры. І часта дзверы і замкі, якія былі добрыя дзесяць-дваццаць гадоў таму, цяпер не вытрымліваюць ніякай крытыкі. На жаль, ад «дамушнікаў» не могуць быць надзейнай абаронай ні металічныя дзверы, ні наяўнасць дамафонаў у пад'ездах, ні пільнасць суседзяў, ні адданасць чатырохногіх сяброў.

Для пранікнення ў жыллё злодзейская брація выкарыстоўвае такія спосабы, як узлом дзвярэй, разбіццё акна, адціск ПВХ рамы, пранікненне праз фортку або балкон (у выпадку калі жыллё размешчана на 1-м паверсе), падбор ключа, свабодны доступ. Не так даўно стаў прымяняцца новы спосаб узлому пры дапамозе шуруповерта, калі за некалькі секунд злодзей высвідроўвае асяродак замка. Яшчэ адным «новаўвядзеннем» у злодзейскай браціі – злодзеі-«альпіністы». Карыстаючыся вяроўкамі, кошкамі, і заступамі, злачынцы не рэдка пранікаюць у кватэры на верхніх паверхах шматпавярховых жылых дамоў.

У поле зроку злодзеяў можа трапіць кожны. Гледзячы на агульную статыстыку кватэрных крадзяжоў, можна заўважыць, што больш за ўсіх пакутуюць жанчыны – гаспадыні дамоў і кватэр. За імі ідуць пенсіянеры, адзінока пражываючыя пажылыя людзі, ветэраны ВАВ. Здавалася б, чым можа прыцягнуць злодзея маёмасць старых? Аказваецца, у пенсіянераў злодзеі шукаюць тое, што назапашана пажылымі за доўгае жыццё, так бы мовіць, на чорны дзень...

У новабудоўлях, дзе навасельцы на ўсю моц рамантуюць кватэры, здзяйсняюцца так званыя «крадзяжы-пяціхвілінкі». Злачынцы, пераканаўшыся ў адсутнасці гаспадароў адразу на некалькіх паверхах, выбіваюць дзверы і забіраюць будаўнічы інструмент, іншыя рэчы і прадметы.

І калі хтосьці па-ранейшаму лічыць, што ён агароджаны ад супрацьпраўных замахаў з боку крымінальнага свету, то ён памыляецца. Сёння, на жаль, наш свет поўны небяспек, супрацьстаяць якім у адзіночку вельмі цяжка. Гарантаваць асабістую бяспеку, захаванасць маёмасці ў гэтых умовах могуць толькі прафесіяналы. Важна заўважыць – гэта павінны быць падрыхтаваныя супрацоўнікі з сучаснымі сродкамі сувязі, патрульнымі аўтамабілямі, сучаснымі і надзейнымі сістэмамі ахоўнага абсталявання.

Спосабаў пранікнення ў чужы дом або кватэру існуе шмат, а вось лепшага спосабу засцерагчы дом, кватэру, гараж, дачу і г.д., чым устаноўка ахоўнай сігналізацыі, пакуль не прыдумана.

Эфектыўнасць працы ахоўнай сігналізацыі забяспечваецца падраздзяленнем аховы. Самае важкае доказ надзейнасці гэтага віду сігналізацыі заключаецца ў тым, што выпадкі, калі «дамушніку» ўдавалася б уцячы да з'яўлення міліцыі практычна адсутнічаюць.

Напэўна, у цяперашні час фінансавы фактар усё ж такі застаецца вызначальным для насельніцтва. Абараняючы сваю маёмасць, трэба памятаць, што фінансавыя затраты на абсталяванне кватэры, дома або іншага памяшкання сродкамі ахоўнай сігналізацыі заўсёды будуць непараўнальна ніжэйшыя за шкоду, якая можа быць нанесена сямейнаму бюджэту ў выніку здзяйснення крадзяжу (як правіла, са злачынца спагнанне шкоды адбываецца доўгі час, а то і гады).

   Варта адзначыць, што дзякуючы новым тэхналогіям асабістая бяспека становіцца даступнай многім. Сёння спецыялісты Дэпартамента аховы могуць устанавіць у Вашай кватэры кнопку трывожнай сігналізацыі, каб пры неабходнасці Вы вельмі хутка маглі выклікаць міліцэйскі нарад аператыўнага рэагавання. Каб засцерагчы сябе ад нападу пры адкрыцці ўваходных дзвярэй кватэры, альбо пры нечаканым пранікненні зламыснікаў у кватэру, можна выкарыстоўваць спецыяльныя бірулькі з дыстанцыйным кіраваннем кнопкай трывожнай сігналізацыі, якія можна мець пры сабе ў любы час.

   Напрыклад, у вашым доме або кватэры пражывае пажылы або непаўналетні член сям'і, якога ў сілу абставін вы вымушаны хай нават і кароткачасова пакідаць аднаго. З прычыны гэтага гэты член сям'і або ваша кватэра можа стаць аб'ектам злачыннага замаху. У дадзеным выпадку ім не трэба хапацца за тэлефон, успамінаць нумар выкліку міліцыі, хуткай дапамогі або МНС, дазваніўшыся тлумачыць прымаючаму паведамленне супрацоўніку міліцыі дзяжурнай часткі абставіны таго, што адбылося, чакаць пакуль ён перадасць нарадам і тыя прыедуць па месцы вашага жыхарства. Дастаткова націснуць кнопку трывожнай сігналізацыі, па выкліку якой на працягу 3-5 хвілін да вас прыбудзе экіпіраваны, узброены нарад аддзялення Дэпартамента аховы і акажа Вам дапамогу.

   Калі, вы клапоціцеся аб асабістай бяспецы, аб бяспецы сваіх блізкіх і сваёй маёмасці, вы можаце скарыстацца ахоўнымі паслугамі, якія Вам прапануе Бешанковіцкае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

   Тых, хто вырашыў устанавіць у сваім доме, кватэры, гаражы ахоўную сігналізацыю, могуць звярнуцца за даведкамі ў Бешанковіцкае аддзяленне Дэпартамента аховы па тэл. 4-22-53 або па адрасе вул. Камуністычная, 24а. Нашы спецыялісты адкажуць на любыя пытанні, якія Вас цікавяць, пракансультуюць аб парадку ўстаноўкі ахоўнай сігналізацыі ў залежнасці ад жылога памяшкання, якое Вы хочаце здаць пад цэнтралізаваную ахову.

«Група сродкаў і сістэм аховы».