🕵️‍♂️ Бешанковіцкі раённы аддзел Следчага камітэта

Кантактная інфармацыя

Адрас: вул. Школьная, 6, 211361, г.п. Бешанковічы

Тэл., факс: 8 (02131) 6-34-91

E-mail: besh_vt@sledcom.by (акрамя зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

Рэжым працы:
Панядзелак – пятніца: 09:00 – 13:00, 14:00 – 18:00

Кіраўніцтва і графік асабістага прыёму

Пасада Званне Прозвішча, імя, імя па бацьку Графік прыёму
Начальнік аддзела Падпалкоўнік юстыцыі Войткус Павел Юр'евіч
тэл. 6-33-18
Кожную першую сераду месяца з 8:00 да 13:00
кабінет № 2
Намеснік начальніка аддзела Капітан юстыцыі Рублеўская Аксана Аляксандраўна
тэл. 6-67-83
Кожны трэці чацвер месяца з 8:00 да 13:00
кабінет № 3

Папярэдні запіс на асабісты прыём да кіраўнікоў ажыццяўляецца па тэлефоне: (8-02131) 6-34-91.

У іншыя дні асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца дзяжурным следчым Бешанковіцкага раённага аддзела Следчага камітэта кругласутачна.

Тэлефон «гарачай лініі»: (8-02131) 6-34-91.

«Прамая тэлефонная лінія» і выязныя асабістыя прыёмы праводзяцца кіраўніцтвам аддзела не радзей аднаго разу ў квартал. Інфармацыя аб даце і часе правядзення загадзя размяшчаецца ў Бешанковіцкай раённай газеце «ЗАРА».

Вышэйстаячыя падраздзяленні

Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці
пр-т Маскоўскі, 51А, 210038, г. Віцебск
Тэл./факс: 8 (0212) 46-20-07


Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь
вул. Фрунзэ, 19, 220034, г. Мінск
Тэл.: 8 (017) 389-51-32
Факс: 8 (017) 290-35-48

Парадак падачы электронных зваротаў

УВАГА! У сувязі з уступленнем у сілу з 02.01.2023 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 №176-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» звяртаем увагу на новаўвядзенні.

З 02.01.2023 пад электроннымі зваротамі разумеюцца звароты заяўнікаў, пададзеныя сродкамі дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (обращения.бел).

У выпадку паступлення ў падраздзяленні Следчага камітэта электронных лістоў грамадзян, юрыдычных асоб, мінаючы сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, такія лісты рэгістравацца і вырашацца як электронныя звароты не будуць.

⚠️ Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства

Дзеянне Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» не распаўсюджваецца на звароты, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам.

Падача заяў аб злачынствах, скарг і хадайніцтваў па крымінальных справах, матэрыялах праверак сродкамі накіравання электронных зваротаў (у тым ліку сродкамі сістэмы обращения.бел) нормамі КПК не прадугледжана.

Такія заявы, скаргі і хадайніцтвы згодна з артыкуламі 136, 139 і 168 КПК падаюцца ў падраздзяленні Следчага камітэта пісьмова альбо вусна (у апошнім выпадку – з занясеннем у пратакол).

Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове. У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю. Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца сродкамі сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.

Калі пісьмовыя і (або) электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія паступаюць, носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніка падраздзялення могуць размяшчацца на афіцыйным сайце Следчага камітэта без накіравання адказаў заяўнікам.

Патрабаванні да афармлення электронных зваротаў

Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўная назва юрыдычнай асобы і яе месцазнаходжанне;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.