Тэхнічныя інспектары Федэрацыі прафсаюзаў правераць захаванне тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах

 

                 ФЕДЭРАЦЫЯ прафсаюзаў БЕЛАРУСІ

     

                                                    ПРЭС-РЭЛІЗ

 

Захаванне тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах правераць тэхнічныя інспектары Федэрацыі прафсаюзаў

Тэхнічныя інспектары працы ФПБ рэгулярна праводзяць маніторынгі за выкананнем заканадаўства аб ахове працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях. У халодны час года асаблівую ўвагу звяртаюць на захаванне тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях і цэхах, стан санітарна-бытавых памяшканняў і забеспячэнне работнікаў спецыяльным адзеннем і абуткам. Праверкі, накіраваныя на выяўленне фактаў парушэння тэмпературных умоў на працоўных месцах, пачнуцца
з 1 снежня. Прафсаюзныя рэйдавыя групы правядуць маніторынгі на прадпрыемствах усіх рэгіёнаў.

Акрамя таго, на пастаяннай аснове ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі працуе "гарачая лінія", якая дазваляе аператыўна выяўляць недахопы і парушэнні выканання правілаў і нормаў аховы працы і своечасова прымаць меры па іх ліквідацыі. Любы работнік можа паведаміць аб парушэннях па тэлефоне (8-017) 203-90-48 (з 8.30 да 10.30 і з 15.30 да 17.30). Тэхнічныя інспектары працы гатовыя выехаць на месца і праверыць паступіўшую на гарачую лінію інфармацыю.

У мінулым годзе падчас прафсаюзнага маніторынгу за выкананнем тэмпературнага рэжыму на працоўных месцах было выяўлена 1 781 парушэнне. Наймальнікам уручана 895 рэкамендацый на іх ліквідацыю. На некаторых прадпрыемствах работнікі не былі забяспечаны ўцяпленнем спецадзеннем і абуткам. Не ўсюды ў лакальныя дакументы ўнесены пункты аб дадатковых перапынках. Не абсталяваны не толькі месцы для абагрэву, але і для прыёму ежы,

санітарна-бытавыя памяшканні. Маніторынг закрануў 4 696 прадпрыемстваў.

Варта адзначыць, што на большасці прадпрыемстваў тэмпературны рэжым выконваецца. У калектыўныя дагаворы і правілы ўнутранага распарадку арганізацый уключаны нормы аб прадастаўленні дадатковых рэгламентаваных перапынкаў для абагрэву работнікаў у выпадку, калі немагчыма падтрыманне тэмпературнага рэжыму ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі, а таксама пры работах у неацяпляльных памяшканнях або на адкрытым паветры зімой. Створаны належныя санітарна-бытавыя ўмовы, абсталяваны пакоі для абагрэву і прыёму ежы, маюцца рэсурсы для ацяплення, асобныя арганізацыі набылі цеплагенератары.

Прэс-служба Федэрацыі прафсаюзаў