Выкананне патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)
Згодна з арт.1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13.07.2012 №419-З «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» вызначана, што дзяржаўнай закупкай з'яўляецца набыццё тавараў (работ, паслуг) поўнасцю або часткова за кошт бюджэтных сродкаў і (або) сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў атрымальнікамі такіх сродкаў, а таксама адносіны, звязаныя з выкананнем дагавора дзяржаўнай закупкі.
Адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з ажыццяўленнем дзяржаўных закупак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, уключаючы працэс выбару пастаўшчыка (падрадчыка, выканаўцы) і заключэння з ім дагавора на дзяржаўную закупку рэгулююцца заканадаўствам.
Пры гэтым парушэнні названага заканадаўства могуць прывесці да неэфектыўнага расходавання грашовых сродкаў, якія выдзяляюцца на ажыццяўленне дзяржаўных закупак, парушаюць прынцып справядлівасці і бесстароннасці дзяржаўных закупак, што ў сваю чаргу можа садзейнічаць здзяйсненню карупцыйных правапарушэнняў, у сувязі з чым з'яўляюцца недапушчальнымі і падлягаюць безумоўнаму выключэнню з практыкі.
Разам з тым, у мінулым перыядзе 2023 года пракуратурай раёна выяўлены неадзінкавыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры правядзенні дзяржаўных закупак.
Так, па выніках праведзеных праверак пракуратурай раёна ўнесена 3 прадстаўленні, вынесена 1 прадпісанне, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 6 службовых асоб, да матэрыяльнай – 3 асобы.
Таксама варта адзначыць, што патрабаванні ч.2 арт.15 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй» ад 15.07.2015 №305-З абавязваюць дзяржаўныя арганізацыі ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства, праводзіць конкурсы, аўкцыёны або іншыя працэдуры, прадугледжаныя актамі заканадаўства, пры прыняцці рашэнняў, у тым ліку пры правядзенні закупак.
Акрамя гэтага, у сілу абз.12 ч.1 арт.25 названага Закона парушэнне дзяржаўнай службовай або прыраўнаванай да яе асобай устаноўленага актамі заканадаўства парадку правядзення конкурсаў, аўкцыёнаў,працэдур закупак з'яўляюцца правапарушэннямі, якія ствараюць умовы для карупцыі.
Намеснік пракурора раёна
малодшы саветнік юстыцыі В.В. Дойлідаў