Збор удзельнікаў сёмага Усебеларускага народнага сходу ад Віцебскай вобласці адбыўся ў аблвыканкаме

Собрание участников седьмого Всебелорусского народного собрания от Витебской области состоялось в облисполкоме

11 красавіка 2025

Збор удзельнікаў сёмага Усебеларускага народнага сходу ад Віцебскай вобласці адбыўся ў аблвыканкаме

– Наш рэгіён дастаткова шырока прадстаўлены ў ВНС прадстаўнікамі ўсіх саслоўяў і ўзроставых груп насельніцтва. Слоганам сёмага Усебеларускага народнага сходу стала: «Час выбраў нас». Гістарычнасць моманту вызначылі не толькі новы статус, функцыі, паўнамоцтвы, але і новая мадэль палітычнага развіцця, якая павысіла кампетэнцыі вас як дэпутатаў, як прадстаўнікоў народа на месцах, – звярнуўся да прысутных кіраўнік дэлегацыі ад Віцебскай вобласці на ВНС, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

На важным часавым этапе завяршэння пяцігодкі ў перыяд падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу варта абмеркаваць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, асноўныя стратэгічныя напрамкі развіцця на наступны пяцігадовы перыяд, вызначыць, што зроблена, над чым варта больш папрацаваць, чаму надаць увагу, каб канчатковым вынікам стала паляпшэнне жыцця жыхароў рэгіёну і краіны, акцэнтаваў Аляксандр Субоцін.

– Зібраць тут дэлегатаў напярэдадні ВНС, абмеркаваць рэальнасць і перспектывы рэгіёну, які мы будзем прадстаўляць, важна для таго, каб потым не быць абыякавымі, але арганічна ўліцца ў абмеркаванне канцэпцыі развіцця краіны. Каб яна атрымалася рэальнай, жывой і эфектыўнай, – падкрэсліў кіраўнік абласной улады.

З дакладам аб ВНС як вышэйшым прадстаўнічым органе народаўладдзя выступіў генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз», член прэзідыума Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Бранцэвіч.

Намесніца старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна прааналізавала вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці ў 2021 – 2025 гадах і паведаміла аб перспектывах стратэгічнага развіцця рэгіёна на 2026 – 2030 гады.

Даведка «ВВ». УНС у новым канстытуцыйным статусе будзе праводзіцца ў другі раз (агулам прайшло сем сходаў). Канстытуцыяй Усебеларускаму народнаму сходу адводзіцца стратэгічная роля па ўсеабдымным абароне суверэнітэту нашай краіны. У праграме маючага адбыцца пасяджэння – штогадовае Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту, даклад Прэм'ер-міністра аб выкананні праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, абмеркаванне арганізацыйнай структуры УНС і іншыя. Акрамя таго, Усебеларускаму народнаму сходу ўпершыню трэба будзе прыняць шэраг кадравых рашэнняў.

vitebsk-region.gov.by