СКАРАЧЭННЕ ДЭБІТОРСКАЙ ЗАПАЗЫЧАНАСЦІ
Прыняцце мер па скарачэнні ўзроўню дэбіторскай запазычанасці з'яўляецца прамым абавязкам кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання.
Непрыняцце вычарпальных мер па яе ліквідацыі расцэньваецца як неналежнае выкананне кіраўнікамі службовых абавязкаў па захаванасці ўласнасці даверанай ім маёмасці і цягне дысцыплінарную і матэрыяльную адказнасці, у тым ліку шляхам спагнання безнадзейнай да спагнання запазычанасці з кіраўніка, які не прыняў вычарпальных мер па яе своечасовым спагнанні.
У выпадку непрыняцця дэбіторамі мер па выкананні абавязацельстваў па аплаце тавараў (работ, паслуг) пасля праведзенай прэтэнзійнай работы, суб'екты гаспадарання маюць права звярнуцца ў пракуратуру раёна з хадайніцтвамі аб прад'яўленні ў іх інтарэсах заяў аб узбуджэнні загаднага вядзення і (або) іскавых заяў у эканамічны суд, з дадаткам адпаведных матэрыялаў, якія пацвярджаюць наяўнасць дагаворных абавязацельстваў і іх невыкананне.
Так, у 2019 годзе і мінулым перыядзе 2020 года пракуратурай раёна ў эканамічныя суды накіравана 3 заявы аб узбуджэнні загаднага вядзення на агульную суму 13 007 рублёў, якія задаволены.
Акрамя гэтага з 10.08.2015 уступілі ў сілу змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.08.2011 № 366 «Аб некаторых пытаннях натарыяльнай дзейнасці» (далей - Указ).
У прыватнасці, значна пашыраны пералік выпадкаў, калі натарыусы з захаваннем парадку і ўмоў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, здзяйсняюць выканаўчыя надпісы аб спагнанні.
Так, натарыусы здзяйсняюць выканаўчыя надпісы аб спагнанні, у тым ліку:
- запазычанасці па дагаворах арэнды рухомай маёмасці пры ўмове вызначэння арэнднай платы ў цвёрдай суме плацяжоў, якія ўносяцца перыядычна або аднаразова, аб аказанні паслуг сувязі, няўстойкі (штрафу, пені) у сувязі з такой запазычанасцю, калі яе выплата прадугледжана заканадаўствам або дагаворам;
- па патрабаваннях юрыдычных асоб (індывідуальных прадпрымальнікаў) запазычанасці па дагаворах куплі-продажу, пастаўкі, падраду, перавозкі, платнага аказання паслуг, захоўвання, няўстойкі (штрафу, пені) у сувязі з такой запазычанасцю, калі яе выплата прадугледжана заканадаўствам або дагаворам, прызнаных даўжніком у пісьмовай форме.
Па правілах п. 2 Указа, патрабаванні аб спагнанні грашовых сум (запазычанасці) не падлягаюць разгляду ў судах у парадку загаднага вядзення. Спагнанне грашовых сум (запазычанасці) у такіх выпадках ажыццяўляецца шляхам здзяйснення выканаўчага надпісу, які з'яўляецца выканаўчым дакументам і падлягае выкананню ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Намеснік пракурора раёна
юрыст 1 класа В.В. Дойлідаў