Сом пад забаронай

Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ў рыбалоўных угоддзях на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўстанаўліваецца забарона на лоўлю сома звычайнага з 31 мая 2020 года па 1 ліпеня 2020 года.

Забаронены лоў дадзенага віду рыбы ўсімі прыладамі рыбалоўства, а таксама забаронена знаходжанне з дадзеным відам рыбы на адлегласці 1 км ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў. Адміністрацыйная адказнасць за вылоў сома звычайнага цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, а за знаходжанне з дадзеным відам рыбы ад 5 да 30 базавых велічынь.

За кожную здабытую асобіну сома звычайнага парушальнік абавязаны кампенсаваць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, вылічаную ў трайным памеры, а менавіта 12 базавых велічынь (306 рублёў). А ў выпадку, калі шкода ад незаконнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, можа наступіць крымінальная адказнасць.

[if gte mso 9]> 800x600 Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE MicrosoftInternetExplorer4 <![endif]