Адбылося першае пасяджэнне Бешанковіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
5 лістапада адбылося першае пасяджэнне Бешанковіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
На ім быў абраны кіруючы склад камісіі, а таксама зацверджаны рэжым яе працы.
Камісія будзе працаваць:
у буднія дні – з 10.00 да 19.00 (перапынак з 14.00 да 15.00),
у суботу – з 10.00 да 14.00.
Камісія знаходзіцца па адрасе: г.п.Бешанковічы, вул.Чуклая, каб.11.
Тэлефон — 8 02131 6 40 53.
На першым пасяджэнні камісіі прысутнічалі старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч і яе намеснік Аляксандр Ерашоў. Яны павіншавалі новы склад камісіі з абраннем і пажадалі плённай працы.
«Прыміце словы падзякі за тое, што вы пагадзіліся прыняць удзел у гэтай важнай палітычнай кампаніі, якая вызначыць будучыню Беларусі, — падкрэсліла Галіна Унуковіч. — Упэўнена, што праца камісіі традыцыйна будзе сістэмнай і адладжванай».