Супрацоўнікі ДАІ зноў узмацняюць кантроль за перавозкай дзяцей у транспарце

З 17 па 21 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Калі любіш - вязі бяспечна". 

Галоўная мэта акцыі - папярэджанне і зніжэнне цяжкасці наступстваў ДТЗ з удзелам маленькіх пасажыраў, прапаганда выкарыстання дзіцячых утрымліваючых прылад.

Інспектары арганізуюць дзяжурствы на найбольш напружаных участках вуліц і дарог паблізу ўстаноў адукацыі, будуць спыняць парушэнні правілаў перавозкі, пасадкі і высадкі непаўналетніх.

Нагадваем: перавозіць дзяцей у аўтамабілі трэба з выкарыстаннем утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць іх вазе і росту. Маладых пасажыраў, якія дасягнулі 12-гадовага ўзросту, альбо рост якіх перавышае 150 сантыметраў, можна перавозіць без аўтамабільнага крэсла або бустэра, але абавязкова прышпіляць рамянём бяспекі.