Супрацоўнікі пракуратуры Бешанковіцкага раёна далучыліся да рэспубліканскай грамадскай акцыі «Лес! Дабро! Парадак!»

У рамках рэспубліканскай грамадскай акцыі «Лес! Дабро! Парадак!» супрацоўнікі пракуратуры Бешанковіцкага раёна актыўна ўключыліся ў мерапрыемствы па навядзенні парадку ў лясных масівах на тэрыторыі раёна.
    Сёлета пракуратурай Бешанковіцкага раёна быў ачышчаны ад бытавога смецця, сухастою і валежніку лясны ўчастак паблізу г.п.Бешанковічы.
    «Мы лічым сваім абавязкам не толькі сачыць за выкананнем законнасці, але і прымаць удзел у грамадска карысных ініцыятывах, накіраваных на паляпшэнне навакольнага асяроддзя», – адзначыў пракурор Бешанковіцкага раёна Сяргей Урбановіч.

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа                                                                                                                              Я.Р.Чудакоў