Дасягненні дзіцячай школы мастацтваў
Віншуем ансамбль барабаншчыц і мажарэтак "Рытм" і кіраўніка Доўгалеву В.В. з ПЕРАМОГАЙ у конкурсе па танцавальным спорце і артыстычным танцы "Майскі баль - 2025" у Віцебску. Чатыры дыпломы, маса яркіх уражанняў і новыя знаёмствы з іншымі калектывамі. Віншуем усіх удзельнікаў з новымі перамогамі!!! Так трымаць!
Спяшаемся падзяліцца поспехам у Абласной алімпіядзе па музычнай літаратуры "Па запаветах М.І.Глінкі", якая прайшла ў Наваполацку. Дыплом пераможцы ў намінацыі "Знаўца біяграфій" заваявала Зямко Аляксандра (настаўнік Ляшок С.І., філіял аграгарадка Ула), Грамата ўдзельніка ў Ляшук Таццяны (настаўнік Сташэвіч С.А.). Ад усёй душы віншуем вучняў і настаўнікаў! Жадаем творчых поспехаў і новых перамог! Так трымаць!