Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў»
Адрас: 211361, Віцебская вобл., г.п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, д.18
Дырэктар: Ядрэўская Алена Аляксееўна
Тэлефон: 8(02131) 6-87-95
Прыёмная: 8(02131) 6-87-96
Намеснік дырэктара: Казакова Галіна Мікалаеўна
Тэлефон: 8(02131) 6-87-98
Рэжым працы:
Панядзелак - пятніца - 08.00 - 20.00
Субота - 08.00 - 15.30
У летні перыяд:
Панядзелак - пятніца - 08.00 - 17.00
Субота, нядзеля - выхадны
Дзіцячая школа мастацтваў у сацыяльных сетках:
Укантакце: https://vk.com/public201641345
Аднакласнікі: https://ok.ru/group/70000004432254
Інстаграм: @school.beshenkovichi
Электронная пошта: besh_dshi@beshenkovichi.gov.by
- Статут дзяржаўнай установы адукацыі «Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў»
- Пералік платных паслуг
- Пералік адміністрацыйных працэдур, якія выконваюцца дзяржаўнай установай адукацыі «Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў»
Паважаныя заяўнікі!
З 2 студзеня 2023 года змяніўся парадак падачы электронных зваротаў.
На падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022 са зменамі і дапаўненнямі, якія ўступаюць у сілу з 02.01.2023) электронныя звароты будуць падавацца з дапамогай дзяржаўнай адзінай рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (http://обращения.бел).
Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў для заяўнікаў ажыццяўляецца бясплатна.
З правіламі падачы электронных зваротаў з дапамогай сістэмы можна азнаёміцца тут (https://обращения.бел/help).
Будынак, у якім размяшчаецца школа мастацтваў, уяўляе сабой гісторыка-культурную каштоўнасць. Гэта помнік архітэктуры пабудовы канца 17, пачатку 18 стагоддзя, знаходзіцца ў цэнтры горада, з'яўляецца турыстычным і сацыяльна-значным аб'ектам. Калісьці тут спыняліся Напалеон, Пётр I, Аляксандр I. Палац у стылі ранняга класіцызму будавалі Агінскія, граф І. Храптовіч. Апошнім уладальнікам гэтага будынка быў граф К. А. Храптовіч-Буцянёў — асветнік, публіцыст, адукаваны чалавек.
Школа мае 1 філіял у аг. Ула і вучэбны клас у аг. Бачэйкава.
Навучанне праводзіцца па 3 напрамках дзейнасці:
- Музычнае (фартэпіяна, віяланчэль, гітара, баян, домра, цымбалы, флейта, ударныя інструменты)
- Харэаграфічнае
- Выяўленчае
У школе працуюць калектывы: «узорны» ансамбль віяланчэлістаў «Кантабіле» (кір. Красікава Т.І.), «узорны» аркестр народных інструментаў (кір. Ядрэўская А.А.), харавыя калектывы (кір. Сташэвіч С.А., Ляшок С.І.), ансамбль барабаншчыц і мажарэтак «Рытм» (кір. Рагель Ю.В., Даўгалёва В.В.), ансамбль лыжкароў «Гарэзнікі» (кір. Сулімава А.А.) і ансамбль лыжкароў у аг. Ула (кір. Ушал В.Л.), ансамбль баяністаў «Гармонь і Я» (кір. Ядрэўская А.А.), ансамбль домрыстаў «Перазвон» (кір. Семяніда Г.І.), ансамбль гітарыстаў (кір. Казлоў А.В.), камерны ансамбль «Нактюрн» (кір. Кузьмініч Н.В.), ансамбль народных інструментаў (кір. Ядрэўская А.А.).
Працягвае працаваць студыя эстэтычнага выхавання «Аз-Букі», якая створана для развіцця творчых здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту і забеспячэнне якаснага набору ў 1 клас.
Дзіцячая школа мастацтваў мае філіял у аг. Ула з вучэбным класам у аг. Бачэйкава.
- Дасягненні дзіцячай школы мастацтваў
- Выхаванец Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў стаў лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Мір у душы — мір у краіне»