Бешанковіцкі Дом рамёстваў
Філіял «Бешанковіцкі Дом рамёстваў» дзяржаўнай установы культуры «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры»
Адрас: 211361, Віцебская вобл., г.п. Бешанковічы, вул. Валадарскага, д. 31
Загадчык: Аўчыннікава Алеся Іванаўна
Тэлефон: 8(02131) 6-65-03
Рэжым работы:
Аўторак-нядзеля
8.00-13.00, 14.00-18.00
Для захавання традыцый народнай творчасці ў Доме рамёстваў працуе 6 напрамкаў: кераміка, ганчарства, саломапляценне, ткацтва, выцінанка, роспіс па шкле. На базе Дома рамёстваў дзейнічае студыя майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Скарбонка». Майстры Дома рамёстваў і майстры, якія ўваходзяць у студыю «Скарбонка», — гэта людзі творчыя, якія любяць сваю справу, якія імкнуцца сваімі работамі, сваім энтузіязмам, жаданнем тварыць наблізіць людзей да таго непарушнага, традыцыйнага, што называецца народным. Яны ўкладваюць у свае работы ўсю душу, імкнуцца прыцягнуць, зацікавіць, заахвоціць чалавека тварыць.
Работы майстроў Дома рамёстваў удзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх выставах і фестывалях. Праводзяцца тэматычныя выставы да народных свят і гулянняў, а таксама індывідуальныя выставы майстроў.