Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры

Дзяржаўная ўстанова культуры «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры»

Адрас: 211361, Віцебская вобл., г.п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, д.5

Рэжым працы:

Панядзелак-пятніца з 08:00 - 13:00, 14:00 - 20.00

Субота з 08.00 - 18.30, 23.00 - 03.00

Нядзеля 08.00 - 13:00, 14:00 - 16.00

Дырэктар: Панкевіч Аляксей Дзмітрыевіч

Тэлефон: 8(02131) 6-53-54

Электронная пошта: besh_rck@beshenkovichi.gov.by

Намеснік дырэктара: Мінчукоў Аляксандр Уладзіміравіч

Тэлефон: 8(02131) 6-53-91

Каса: 8(02131) 6-53-71

Сацыяльная сетка:

Укантакце: https://vk.com/public194803808

Інстаграм: https://instagram.com/beshenkovichi_rck

Аднакласнікі: https://ok.ru/profile/909984394474



Паважаныя заяўнікі!

З 2 студзеня 2023 года змяніўся парадак падачы электронных зваротаў.

На падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022 са змяненнямі і дапаўненнямі, якія ўступаюць у сілу з 02.01.2023) электронныя звароты будуць падавацца з дапамогай дзяржаўнай адзінай рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (http://звароты.бел).

Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў для заяўнікаў ажыццяўляецца бясплатна.

З правіламі падачы электронных зваротаў з дапамогай сістэмы можна азнаёміцца тут (https://звароты.бел/help).

Падаць электронны зварот


У сучасным культурным жыцці краіны клубныя ўстановы забяспечваюць захаванне, стварэнне і распаўсюджванне культурных каштоўнасцей, фарміруюць духоўныя патрэбнасці, ствараюць неабходныя ўмовы для сацыяльна-культурнай актыўнасці грамадзян, арганізацыі вольнага часу, павышаюць якасны ўзровень культурнага жыцця насельніцтва.

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ўстаноў клубнага тыпу Бешанковіцкага раёна з'яўляецца правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў для ўсіх катэгорый насельніцтва. Клубныя ўстановы надаюць вялікую ўвагу мерапрыемствам, накіраваным на грамадска-патрыятычнае і духоўнае выхаванне, развіццё актыўнай грамадзянскай пазіцыі, прафілактыку асацыяльных з'яў, захаванне помнікаў гісторыі і культуры, зберажэнне і захаванне народных традыцый.

Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры збірае ў сваіх сценах самых творчых і ініцыятыўных людзей для таго, каб дарыць свята, добры настрой, добрыя, светлыя эмоцыі жыхарам і гасцям нашага раёна.

Мы пастаянна знаходзімся ў пошуку новых магчымасцей для далейшага развіцця і не спыняемся на дасягнутым.

Дзяржаўная ўстанова культуры «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры» (далей – ДУК «Бешанковіцкі РЦК») аб'ядноўвае 11 клубных устаноў:

  • Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры;
  • Філіял «Ульскі сельскі Дом культуры»;
  • Філіял «Задарожскі сельскі Дом культуры»;
  • Філіял «Вярхоўскі сельскі Дом культуры»;
  • Філіял «Астравенскі сельскі Дом культуры»;
  • Філіял «Бачэйкаўскі сельскі Дом культуры»;
  • Філіял «Драздоўскі сельскі клуб»;
  • Філіял «Ржаўскі сельскі клуб»;
  • Філіял «Верхнякрывінскі сельскі клуб»;
  • Філіял «Свячанскі сельскі клуб»;
  • Філіял «Дом рамёстваў».

У клубных установах працуе 65 клубных фарміраванняў, якія наведваюць 610 чалавек. З іх 29 фарміраванняў для дзяцей, з колькасцю ўдзельнікаў 228 чалавек.

10 калектываў мастацкай творчасці носяць ганаровае званне «народны» і «ўзорны», 5 з іх працуюць на базе цэнтра культуры:

  • народны хор;
  • народны вакальны калектыў «Ветэран»;
  • народны ансамбль народнай песні «Весялуха»;
  • народны аркестр народных інструментаў;
  • дзіцячы ўзорны ансамбль народнай песні «Званіца»;
  • народны ансамбль народнай песні «Ульяначка» — філіял «Ульскі СДК»;
  • народны хор — філіял «Ульскі СДК»;
  • народны самадзейны фальклорны калектыў «Крыніца» — філіял «Бачэйкаўскі СДК»;
  • студыя майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Скарбонка» — філіял «Дом рамёстваў»;
  • народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні, фальклору і гульні «Бараболя» — філіял «Вярхоўскі СДК».