Астровенская дзіцячая школа мастацтваў

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Астровенская дзіцячая школа мастацтваў»

Адрас: 211364, Віцебская вобл., аграгарадок Астроўна, вул. Надазёрная, дом 28

Рэжым працы:

Панядзелак – пятніца
9:50-13:00, 13:20-18:10

Дырэктар школы мастацтваў: Уліціна Таццяна Эдуардаўна

Тэлефон: 8(02131) 6-59-84

E-mail: ostrovno_dshi@beshenkovichi.gov.by



Паважаныя заяўнікі!

З 2 студзеня 2023 года змяніўся парадак падачы электронных зваротаў.

На падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022 са змяненнямі і дапаўненнямі, якія ўступаюць у сілу з 02.01.2023) электронныя звароты будуць падавацца з дапамогай дзяржаўнай адзінай рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (http://обращения.бел).

Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў для заяўнікаў ажыццяўляецца бясплатна.

З правіламі падачы электронных зваротаў з дапамогай сістэмы можна азнаёміцца тут (https://обращения.бел/help).

Падаць электронны зварот


ДУА «Астровенская дзіцячая школа мастацтваў» адкрыта ў 1987 годзе на тэрыторыі Астровенскага сельскага савета, Бешанковіцкага раёна, Віцебскай вобласці. Першапачаткова гэта была музычная школа, але з адкрыццём харавога і харэаграфічнага аддзяленняў, была пераўтворана ў дзіцячую школу мастацтваў. У 2012 годзе атрымала статус юрыдычнай асобы. Астровенская ДШМ размешчана ў будынку Астровенскага СДК. У школе 5 навучальных класаў, у тым ліку клас харэаграфіі і харавы клас, глядзельная зала.

Школа працуе па напрамках дзейнасці:

  • Музычнае (баян, фартэпіяна, балалайка, гітара, эстраднае)
  • Харэаграфічнае

Навучэнцы школы мастацтваў задзейнічаны ў творчых праслухоўваннях, прыцягваюцца да канцэртнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі і культуры раёна, вобласці.

Вялікая ўвага надаецца правядзенню выхаваўчых мерапрыемстваў з навучэнцамі, падтрымліваецца пастаянная сувязь з бацькамі (бацькоўскія сходы па класах).

Вядзецца сумесная работа калектыву школы з навучальнымі ўстановамі агульнай адукацыі, установамі культуры аграгарадка. Навучэнцы і настаўнікі Астровенскай ДШМ прымаюць удзел у правядзенні народных абрадаў: Каляды, Масленіца, Купалле. Штогод у летні перыяд калектыў школы прымае актыўны ўдзел у правядзенні святаў вёсак.

У школе мастацтваў вядзецца работа па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў. Педагагічны калектыў супрацоўнічае з настаяцелем Свята-Троіцкай царквы іерэем Андрэем (Дарошчанка), размешчанай у в. Астроўна і настаўнікамі пачатковай школы ДУА «Астровенская сярэдняя школа імя К.А.Абазоўскага» Клеменцьевай А.А. і Шарко В.М.

У школе два творчыя калектывы. Гэта народны ансамбль «Вакаліз» і дзіцячы танцавальны калектыў.

Адміністрацыя і педагагічны калектыў школы прыкладаюць шмат сіл, каб зацікавіць навучэнцаў і бацькоў у неабходнасці развіцця творчых здольнасцей дзяцей, у важнасці навучання ў Дзіцячай школе мастацтваў.