Бешанковіцкі раённы камітэт ГА «БРСМ»
Адрас: г.п. Бешанковічы, вул. Савецкая, 24, каб. 21
Тэл: 8 (02131) 6 09 45
Рэжым працы: з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 (панядзелак-пятніца)
Адрас электроннай пошты: rkbeshbrsm@gmail.com
Першы сакратар — Палозава Юлія Аляксандраўна
Бухгалтар — Малашчук Стас Аляксандравіч
Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» створана 6 верасня 2002 года. ГА «БРСМ» з'яўляецца адным з асноўных сувыканаўцаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі нашай краіны, галоўная мэта арганізацыі — кансалідацыя беларускай моладзі.
Бешанковіцкая раённая арганізацыя БРСМ аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах 509 маладых чалавек, што складае 28 % ад агульнай колькасці моладзі раёна.
Асноўныя напрамкі дзейнасці ГА «БРСМ»
- грамадзянска-патрыятычнае выхаванне (у тым ліку рух маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП));
- працаўладкаванне моладзі (студатрадаўскі рух);
- падтрымка таленавітай і адоранай моладзі;
- прапаганда здаровага ладу жыцця;
- развіццё валанцёрскага руху;
- міжнароднае супрацоўніцтва;
- праца з моладдзю ў інфармацыйнай прасторы;
- прававое выхаванне моладзі.
Шмат увагі раённы камітэт надае фарміраванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару за сваю краіну, свой народ. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца разнастайныя формы і метады працы: акцыі «За любімую Беларусь», «Мой падарунак ветэрану», «Кветкі Вялікай Перамогі», эстафета памяці «Беларусь памятае: памятае кожнага», праекты «Роднае-народнае», «Паштоўка.БЕЛ», «Лічбавая зорка», «Дыктант Перамогі», інтэрнэт-чэлендж «Песні Перамогі», лічбавыя патрыятычныя акцыі. Ужо традыцыйным стаў удзел у рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі «Мы грамадзяне — Беларусі». Лепшым прадстаўнікам моладзі, выдатнікам вучобы, пераможцам і прызёрам спаборніцтваў, конкурсаў, ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і прадстаўнічай улады.
Члены Бешанковіцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» прымалі актыўны ўдзел у найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі ў жыцці нашай краіны — выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Штогод распрацоўваюцца і рэалізоўваюцца планы сумесных мерапрыемстваў Бешанковіцкай раённай арганізацыі БРСМ і раённага аддзела ўнутраных спраў па прафілактыцы правапарушэнняў сярод моладзі, раённы план мерапрыемстваў па рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве, заключанага паміж ГА «БРСМ» і Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
У рамках дадзенага супрацоўніцтва асаблівая ўвага надаецца прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі, працы з цяжкімі падлеткамі, папулярызацыі здаровага ладу жыцця і развіццю дзейнасці маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.
Сумесна праводзіліся такія акцыі і мерапрыемствы як:
- прафілактычная спартакіяда для непаўналетніх падлеткаў «Разам мы адзіныя»;
- акцыі «Наркотыкам не», «Стоп СНІД», «Абмяняй цыгарэту на цукерку»;
- акцыі «Летні патруль» і «Зімовы патруль».
Штогод раённым камітэтам БРСМ арганізоўваецца дзейнасць студэнцкіх атрадаў.
Раённым камітэтам ажыццяўляўся пошук працоўных месцаў, былі заключаны шэсць дагавораў на арганізацыю дзейнасці студэнцкіх атрадаў: тры з УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» на 56 чалавек; два з КСПУП «ПалітаддзелецАгра» на 13 чалавек і адзін дагавор з УА «Ульскі дзяржаўны каледж імя Л.М. Даватара» на 10 чалавек.
У вольны ад працы час байцы прымаюць удзел у такіх мерапрыемствах як: Адкрыццё ТТС, Закрыццё ТТС, злётах студэнцкіх атрадаў, мерапрыемствах, прымеркаваных святкаванню Дня нараджэння БСА.
У рамках студатрадаўскага руху ў раёне ў 2025 годзе рэалізоўваўся агульнарэспубліканскі праект «#ЗаСправу» (добраўпарадкоўваліся паркі, прыбярэжная тэрыторыя ракі Зах. Дзвіна, аказвалася дапамога ва ўборцы прыдамавых тэрыторый адзінока пражываючых грамадзян).
Валанцёрскі рух ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца» ў нас у раёне аб'ядноўвае каля 100 юнакоў і дзяўчат.
Ва ўсіх першасных арганізацыях устаноў адукацыі створаны і дзейнічаюць валанцёрскія атрады (7 атрадаў). Былі рэалізаваны такія дабрачынныя акцыі, як: «У школу — з Добрым Сэрцам» па зборы канцылярскіх прылад для дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
Штогод валанцёрамі раённага камітэта і навучальных устаноў раёна праводзіцца акцыя «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям!», у рамках якой праходзіць наведванне аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых і адзінока пражываючых грамадзян ТСЦАН, дзе хлопцы радуюць сваёй увагай і салодкімі падарункамі пастаяльцаў аддзялення.
Ужо традыцыйнай у раёне стала правядзенне дабрачыннай акцыі «Ёлачка жаданняў». Кожны год на Новы год хлопцы з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, малазабяспечаных сем'яў і дзеці-сіроты атрымліваюць менавіта тыя падарункі, якія захацелі самі.
Валанцёры раённага камітэта ГА «БРСМ» прымаюць удзел у акцыях «Дай лесу новае жыццё!», «Чысты парк» па навядзенні парадку ў нашым родным пасёлку, займаюцца добраўпарадкаваннем памятных месцаў па ўсім раёне.
Інфармацыйная дзейнасць — гэта той участак працы, ад якога ў значнай меры залежыць імідж і прэстыж арганізацыі. Сёння сучаснае жыццё моладзевай арганізацыі непарыўна звязана з Інтэрнэтам.
РК БРСМ вядзецца актыўная праца ў сетцы інтэрнэт. У раённага камітэта ёсць афіцыйныя акаўнты ў такіх сацыяльных сетках як Вконтакте, Інстаграм, Тэлеграм, Фэйсбук і Цікток.
На сваіх інтэрнэт-старонках і ў групах размяшчаюцца аб'явы аб маючых адбыцца мерапрыемствах, фатаграфіі і агляд праведзеных мерапрыемстваў, а таксама іншыя цікавыя і актуальныя для моладзі навіны.
Праца раённай арганізацыі БРСМ асвятлялася на старонках і сайце раённай газеты «ЗАРА».
| Арганізацыя | Кіраўнік |
|---|---|
|
Першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Нарыцына Жанна Віктараўна |
|
|
Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» |
Першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Паўлоўскі Уладзімір Сяргеевіч |