Публічны цэнтр прававой інфармацыі

Інфармацыя аб Публічных цэнтрах прававой інфармацыі (ПЦПІ), створаных на базе дзяржаўных бібліятэк

У мэтах забеспячэння рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь створана дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі.

Адным з яе элементаў з'яўляюцца публічныя цэнтры прававой інфармацыі, якія ствараюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на базе дзяржаўных публічных бібліятэк.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі – пункт свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі, створаны для забеспячэння фарміравання прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права і садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян.

Задачамі публічнага цэнтра прававой інфармацыі з'яўляюцца:

  • арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі;
  • фарміраванне фонду перыядычных і неперыядычных друкаваных і электронных выданняў, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія змяшчаюць эталонную прававую інфармацыю, матэрыялаў навукова-практычнага характару, якія спрыяюць поўнаму і адэкватнаму ўспрыманню грамадзянамі іх правоў і абавязкаў;
  • выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ў мэтах фарміравання ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права.