Актыўнае даўгалецце-2030

АКТЫЎНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ — 2030

3 снежня 2020 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 693 прынята Нацыянальная стратэгія Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце – 2030»

    Распрацоўка Нацыянальнай стратэгіі абумоўлена інтэнсіфікацыяй працэсаў дэмаграфічнага старэння насельніцтва, узнікненнем новых патрэбнасцей і магчымасцей для пажылых грамадзян, а таксама неабходнасцю стварэння ўмоў для рэалізацыі іх патэнцыялу.

   Мэта Нацыянальнай стратэгіі: фарміраванне грамадства для людзей усіх узростаў, стварэнне ўмоў для найбольш поўнай і эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу пажылых грамадзян, устойлівага павышэння якасці іх жыцця праз сістэмную адаптацыю дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў да старэння насельніцтва.

           Нацыянальнай стратэгіяй вызначаны 6 асноўных задач, па кожнай задачы – прыярытэтныя напрамкі дзеянняў і мерапрыемствы, а таксама паказчыкі, па якіх будзе праводзіцца ацэнка выканання Нацыянальнай стратэгіі.

Асноўнымі задачамі Нацыянальнай стратэгіі з'яўляюцца:

·       забеспячэнне абароны правоў і годнасці пажылых грамадзян;

·       стымуляванне больш працяглай працоўнай дзейнасці, фарміраванне камфортнага ўзроўню даходу пажылых грамадзян;

·       забеспячэнне магчымасці для навучання на працягу ўсяго жыцця;

·       стварэнне ўмоў для здаровага і бяспечнага жыцця, актыўнага даўгалецця;

·       развіццё сацыяльнага абслугоўвання;

·       стварэнне адаптаванай да патрэб пажылых грамадзян інфраструктуры і асяроддзя жыццядзейнасці.

·       Вынікам рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі стане стварэнне ўмоў для самастойнай, незалежнай і паўнавартаснай жыццядзейнасці пажылых грамадзян, устойлівага павышэння працягласці, узроўню і якасці іх жыцця, актыўнага і здаровага даўгалецця, умацавання сувязей паміж пакаленнямі.

 ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

 ПРАФІЛАКТЫКА КІБЕРЗЛАЧЫННАСЦІ

 Актыўнае даўгалецце

 Рэклама па актыўным даўгалецці

 Відэаролікі па дэменцыі № 1

 Відэаролікі па дэменцыі № 2 

Марафон па скандынаўскай хадзе 2023 год


Усё пра спорт для пажылых людзей

Асноўныя рэкамендацыі па фізічнай актыўнасці для пажылых людзей

https://tcson-help.by/sites/default/files/ionline-book.pdf


УСЁ ПРА СПОРТ ДЛЯ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ
Скандынаўская хада для пажылых людзей (метадычныя рэкамендацыі)