Алгарытм дапамогі грамадзянам, якія перанеслі інсульт, і іх сваякам

1. Медыкі падпісваюць са сваякамі грамадзяніна, які перанёс інсульт, інфармаваную згоду аб перадачы звестак у дзяржаўную ўстанову «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна» (далей – ТЦСАН) і перадаюць даныя ў ТЦСАН.

2. Спецыяліст ТЦСАН звязваецца са сваякамі грамадзяніна, які перанёс інсульт, і прапануе ўсе віды дапамогі.

3. 1. На бязвыплатнай аснове непрацуючым непрацаздольным грамадзянам, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту, інвалідам I і II групы, якія маюць права на дзяржаўную пенсію, якія маюць медыцынскія паказанні і адсутнасць медыцынскіх супрацьпаказанняў, якія перанеслі інсульт, могуць аказвацца наступныя віды дапамогі:

выдача тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі праз пункты пракату;

а таксама:

паслуга дзённага догляду. Дадзеная паслуга аказваецца аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў працоўныя дні з 8.00 да 17.00.

4.1. На платнай аснове непрацуючым непрацаздольным грамадзянам, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту, інвалідам I і II групы, якія маюць права на дзяржаўную пенсію, пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг, якія перанеслі інсульт, могуць аказвацца наступныя віды дапамогі:

паслуга дзённага догляду за пажылымі грамадзянамі ва ўмовах стацыянара. Дадзеная паслуга аказваецца аддзяленнем кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

5. Для сваякоў грамадзяніна, які перанёс інсульт, можа быць прапанавана сацыяльна-педагагічная дапамога, якая аказваецца валанцёрамі.

6. ТЦСАН праводзіць інфармаванне насельніцтва аб магчымасці атрымання дапамогі праз сродкі масавай інфармацыі, сайт і стэнд ТЦСАН, буклеты.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца па тэлефонах: 6 01 35, 6 53 24