Матэрыяльная дапамога са сродкаў ФСАН
Матэрыяльная дапамога са сродкаў Фонду
сацыяльнай абароны насельніцтва
Аказваецца, у адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку аказання маючым патрэбу пажылым і непрацаздольным грамадзянам матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь 03 жніўня 2001 г. № 9 (у рэдакцыі Пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 29.12.2007 г. № 191).
Матэрыяльная дапамога са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь аказваецца маючым патрэбу грамадзянам, якія атрымліваюць пенсіі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бешанковіцкага райвыканкама, з ліку:
· непрацуючых пенсіянераў, якія дасягнулі ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах;
· інвалідаў;
· дзяцей-інвалідаў.
Матэрыяльная дапамога аказваецца ў выпадках:
ü прычынення шкоды іх здароўю і (або) маёмасці ў выніку стыхійных бедстваў (пажараў, засух, паводак і іншых), тэхнагенных катастроф, крадзяжоў асабістай маёмасці;
ü узнікнення іншых сітуацый, якія аб'ектыўна парушаюць іх нармальную жыццядзейнасць і складаных для самастойнага вырашэння, якія патрабуюць аператыўнага аказання матэрыяльнай дапамогі.
Рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі прымаецца на падставе:
· заявы;
· акта абследавання матэрыяльна-бытавога становішча;
· дакументаў, якія пацвярджаюць патрэбу заяўніка.
Важна! Матэрыяльная дапамога аказваецца не больш за адзін раз на працягу каляндарнага года і не аказваецца пенсіянерам, інвалідам, дзецям-інвалідам, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ў стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання.
Звяртацца па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, д.10, кабінет № 37, тэлефон – 6 53 20. Час працы: панядзелак - пятніца: з 8-00 да 13-00, з 14-00 да 17-00.