Новыя формы абслугоўвання насельніцтва
Новыя формы сацыяльнага абслугоўвання
Замяшчальная сям'я – форма жыццеўладкавання паўналетняга непрацаздольнага грамадзяніна ва ўмовах сумеснага пражывання і вядзення агульнай гаспадаркі з іншай фізічнай асобай.
Замяшчальная сям'я прымае на сябе абавязацельствы па ўтрыманні і забеспячэнні пажылога чалавека неабходным доглядам, харчаваннем лекавымі сродкамі, прадметамі штодзённага попыту, аказанні даўрачэбнай медыцынскай дапамогі, медыцынскім суправаджэнні, арганізуе агульны побыт, вольны час на аснове ўзаемапавагі, ствараючы спрыяльны псіхалагічны клімат.
Фізічная асоба, якая аказвае сацыяльныя паслугі ў форме сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчальнай сям'і:
- Дзеяздольны грамадзянін ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не з'яўляецца інвалідам 1 або 2 групы і асобай, абавязанай па законе ўтрымліваць паўналетняга непрацаздольнага грамадзяніна;
Пражываць у замяшчальнай сям'і мае права:
- Паўналетні непрацаздольны грамадзянін – непрацуючы інвалід 1 або 2 групы, непрацуючы грамадзянін, які дасягнуў 70-гадовага ўзросту, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- Не мае непаўналетніх дзяцей, а таксама паўналетніх дзяцей, мужа і жонкі і бацькоў, якія не з'яўляюцца інвалідамі 1 або 2 групы, якія не дасягнулі ўзросту, што дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах;
- За якім не ажыццяўляецца догляд асобай, якая атрымлівае дапамогу па доглядзе за інвалідам 1 групы альбо асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;
- Не заключыў дагавор рэнты альбо дагавор пажыццёвага ўтрымання з утрыманнем;
Дагавор аказання сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчальнай сям'і – дагавор, заключаны паміж тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ад імя мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, паўналетнім непрацаздольным грамадзянінам і іншай фізічнай асобай, які прадугледжвае аказанне сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчальнай сям'і.
Тэрмін прыняцця рашэння мясцовым выканаўчым і распарадчым органам аб заключэнні дагавора не больш за 60 дзён з дня паступлення неабходных дакументаў.
Акрамя таго, у ТЦСАН функцыянуюць:
— гасцявыя сем'і (прыём на пражыванне часова, напрыклад, на выхадныя або святочныя дні, у працаздольную сям'ю пажылых грамадзян);
— патранатныя сем'і (працаздольная сям'я, аказвае садзейнічанне ў нарыхтоўцы дроў, пакосе травы, праполцы агарода, зборы ўраджаю і інш., а таксама ажыццяўляе віншаванне са святамі і памятнымі датамі непрацаздольнага грамадзяніна).
Аказанне сацыяльных паслуг на падставе дагавора пажыццёвага ўтрымання з утрыманнем
Па пытаннях аказання новых форм сацыяльнага абслугоўвання неабходна звяртацца ў дзяржаўную ўстанову «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Бешанковіцкага раёна» па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Свабоды, 42а, тэл. (8 02131) 65360