Апека і папячыцельства над паўналетнімі

Апека і папячыцельства

Функцыі па апецы і папячыцельстве ў дачыненні да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, ажыццяўляюцца дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна».

Функцыі па апецы і папячыцельстве ўскладзены на спецыяліста па сацыяльнай рабоце

Спецыяліст - Ганчарова Ірына Вітальеўна

Адрас: г. п. Бешанковічы, вул. Свабоды, д. 42а
Тэлефон: 8 (0212) 65360
Рэжым работы: штодзённа – з 8-00 да 12-00
Выхадны: субота, нядзеля.

- праводзіць абследаванні ўмоў жыцця асоб, прызнаных судом недзеяздольнымі, да прызначэння над імі апекуна з прыняццем неабходных мер па нармалізацыі іх жыццядзейнасці (пры неабходнасці);

- вядзе ўлік і асабістыя справы асоб, прызнаных судом недзеяздольнымі, а таксама асоб, прызнаных судом абмежавана дзеяздольнымі;

- правярае выкананне апекунамі і папячыцелямі ўскладзеных на іх абавязкаў шляхам:

- аналізу штогадовых пісьмовых справаздач за папярэдні год аб захоўванні маёмасці падапечнага і кіраванні ёю;

- правядзенне кантрольных абследаванняў умоў жыцця падапечных не радзей за два разы на год, якія афармляюцца адпаведным актам праверкі.

Пералік дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць па апецы і папячыцельстве

- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»

- Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь (артыкулы 29-36)

- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і (артыкулы 142-147, 150-157, 159-168)

- Палажэнне аб органах апекі і папячыцельства ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1999 г. № 1676

Палажэнне аб парадку кіравання маёмасцю падапечных, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1999 г. № 1677

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2020 г. № 368 "Аб зацвярджэнні Прыкладнага палажэння аб каардынацыйным савеце па пытаннях апекі і папячыцельства над паўналетнімі асобамі"

  • АЛГАРЫТМ узаемадзеяння структурных падраздзяленняў Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта, арганізацый у рамках рэалізацыі функцый па апецы і папячыцельстве, зацверджаны пратаколам Каардынацыйнага савета па апецы і папячыцельстве ад 02.09.2020 г.
  • ПАРАДАК арганізацыі работы структурных падраздзяленняў Бешанковіцкага райвыканкама і падведамных арганізацый іншых органаў і арганізацый, іх узаемадзеяння па апецы і папячыцельстве над паўналетнімі асобамі, прызнанымі недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, і па апецы над іх маёмасцю, зацверджаны пратаколам Каардынацыйнага савета па апецы і папячыцельстве ад 02.09.2020 г.
Мэты апекі і папячыцельства

Апека і папячыцельства ўстанаўліваецца для абароны асабістых немаёмасных і маёмасных правоў і законных інтарэсаў паўналетніх асоб, якія прызнаны судом недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі.

Асобы, над якімі ўстанаўліваецца апека

У адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь апека ўстанаўліваецца над асобамі, прызнанымі судом недзеяздольнымі з прычыны псіхічнага расстройства (захворвання).

Асобы, над якімі ўстанаўліваецца папячыцельства

У адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь папячыцельства ўстанаўліваецца над асобамі, абмежаванымі судом у дзеяздольнасці:

- з прычыны псіхічнага расстройства (захворвання);

- злоўжывання спіртнымі напіткамі, наркатычнымі сродкамі, псіхатропнымі рэчывамі, іх аналагамі.

Месца ўстанаўлення апекі і папячыцельства

Апека і папячыцельства ўстанаўліваецца па месцы жыхарства асобы, якая падлягае апецы або папячыцельству, або па месцы жыхарства апекуна, папячыцеля, калі гэта адпавядае інтарэсам падапечнага.

Выбар апекуна або папячыцеля

Пры выбары апекуна або папячыцеля павінны быць прыняты да ўвагі яго асабістыя якасці, здольнасць да выканання абавязкаў апекуна або папячыцеля, адносіны, якія існуюць паміж ім, членамі яго сям'і і асобай, якая мае патрэбу ў апецы або папячыцельстве.

Асобы, якія маюць права быць апекунамі і папячыцелямі

Апекунамі і папячыцелямі могуць быць дзеяздольныя асобы абодвух полаў за выключэннем:

– асоб, хворых на хранічны алкагалізм, наркаманію, таксікаманію;
– асоб, якія па стане здароўя не могуць ажыццяўляць правы і абавязкі апекуна, папячыцеля;
– асоб, пазбаўленых судом бацькоўскіх правоў;
– асоб, якія маюць судзімасць за наўмысныя злачынствы, а таксама асоб, якія асуджаліся за наўмысныя цяжкія або асабліва цяжкія злачынствы супраць чалавека;

Безаплатнасць выканання абавязкаў апекуноў і папячыцеляў

Абавязкі па апецы і папячыцельстве выконваюцца безаплатна.

Апекун або папячыцель мае права на кампенсацыю расходаў, якія ён панёс з уласных сродкаў на рамонт, утрыманне маёмасці падапечнага, іншыя неабходныя патрэбы.

Кандыдатам у апекуны (папячыцелі)

Для ўстанаўлення апекі (папячыцельства) над паўналетнімі недзеяздольнымі (абмежаванымі ў дзеяздольнасці) грамадзянамі Вам неабходна звярнуцца ў службу «адно акно» Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта, размешчаную па адрасе: г. п. Бешанковічы вул. Чуклая, 13, і прадаставіць наступныя дакументы:

· пашпарты (кандыдата ў апекуны і недзеяздольнага грамадзяніна (абмежаванага ў дзеяздольнасці);

·     аўтабіяграфію кандыдата ў апекуны (папячыцелі);

· фатаграфія (30мм х 40 мм) кандыдата ў апекуны (папячыцелі);

·   медыцынскую даведку аб стане здароўя (з медыцынскім заключэннем аб адсутнасці захворванняў у грамадзяніна, пры наяўнасці якіх ён не можа быць кандыдатам у апекуны (папячыцелі);

·    дакумент, які пацвярджае наяўнасць падставы прызначэння апекі (папячыцельства): рашэнне суда аб прызнанні грамадзяніна недзеяздольным (абмежаваным у дзеяздольнасці).

ВАЖНА!!!!

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1999 г. № 1677 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку кіравання  маёмасцю  падапечных» апекун, папячыцель:

·    вядзе ўлік атрыманых на падапечнага сум і зробленых з іх расходаў;

·       штогод не пазней за 1 лютага прадстаўляе ў органы апекі і папячыцельства (дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна», размешчаная па адрасе:

·       г. п.Бешанковічы, вул. Свабоды, д.42а) пісьмовую справаздачу за папярэдні год аб захоўванні маёмасці падапечнага і кіраванні ёю. У гадавой справаздачы павінны ўтрымлівацца звесткі аб стане маёмасці і месцы яе захоўвання, набыцці маёмасці замест прададзенай, даходах атрыманых ад кіравання маёмасцю і зробленых расходах. У справаздачы таксама павінны быць пералічаны і ўказаны даты атрымання сум з бягучага рахунку падапечнага, сум, выручаных ад адчужэння маёмасці на працягу справаздачнага года і затрат, зробленых з іх для патрэб падапечнага. Да справаздачы прыкладаюцца апраўдальныя дакументы (копіі таварных чэкаў, квітанцыі аб выплаце падаткаў, страхавых сум і іншыя плацежныя дакументы).