Аддзяленне комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі

Аддзяленне комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі

Адрас: г.п.Бешанковічы, вул.Свабоды, дом 42а, кабінет № 15

e-mail: .adapt.19@yandex.by

Рэжым работы аддзялення:

З 8.00 да 17.00

Абедзенны перапынак – з 13.00 да 14.00

Загадчык аддзялення:

Матора Таццяна Аляксандраўна

Тэлефон: 8-02131-6-63-96

Псіхолаг: Снітко Святлана Дзмітрыеўна

Спецыялісты па сацыяльнай рабоце: Атрашкевіч Ірына Пятроўна, Рукавіцына Алеся Леанідаўна

ТЭЛЕФОН «ДАВЕРУ» для экстранай псіхалагічнай дапамогі

8-02131-6-63-96

Асноўная мэта дзейнасці аддзялення – садзейнічанне ў сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзялення:

Сацыяльна-псіхалагічнае суправаджэнне:

1. сем'яў, дзеці ў якіх прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна-небяспечным становішчы або маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне;

2. асоб, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, а таксама асоб без пэўнага месца жыхарства;

3. асоб з залежнасцю ад ПАР

Постінтэрнатнае суправаджэнне асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў ад 18 да 23 гадоў, аказанне ім сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі, садзейнічанне ў рэалізацыі гарантый па сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь

Паслуга часовага прытулку ў "крызісным" пакоі аказваецца для ахвяр гандлю людзьмі, асоб, якія пацярпелі ад хатняга насілля, надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў

Удзел, у межах кампетэнцыі, у дзейнасці па сацыяльным патранаце грамадзян (сем'яў), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі

Аказанне псіхалагічнай дапамогі (псіхалагічная дыягностыка, індывідуальнае і групавое кансультаванне, трэнінгавыя формы работы, псіхалагічная асвета і прафілактыка)

Арганізацыя клубаў па інтарэсах («Бацькоўскі ўніверсітэт», «Школа паспяховага бацькі», «Тата-школа»)

Арганізацыя і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў (акцый, спаборніцтваў, конкурсаў)

Забеспячэнне грамадзян (сем'яў), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, бязвыплатнай спонсарскай дапамогай у натуральнай форме, замежнай бязвыплатнай дапамогай («Салон міласэрнасці»), дапамогай (ахвяраваннямі), атрыманай ад фізічных асоб.

Асноўныя напрамкі сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі ўключаюць у сябе:
  • псіхалагічнае кансультаванне;
  • псіхалагічная карэкцыя;
  • псіхалагічная прафілактыка;
  • псіхалагічная асвета;
  • псіхалагічная дапамога з выкарыстаннем сродкаў электрасувязі з улікам спецыфікі ўстановы.

ГРАФІК

работы клубаў аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі

№ п/п

Найменне клуба

Дзень тыдня/час работы

Адказна асоба

1

«Бацькоўскі ўніверсітэт»

Штоквартальна

Псіхолаг АКПвКС

Снідка С.Д.

2

«Тата-школа»

Штомесяц

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце АКПвКС

Рукавіцына А.Л.

Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі: https://rcpp.by/
Дзяржаўнай установай "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна" ўкаранёна новая інавацыйная тэхналогія «Анлайн-кансультаванне грамадзян з дапамогай відэасувязі з выкарыстаннем дадатку «Viber».

Анлайн-кансультацыі - гэта сучасная прафесійная псіхалагічная дапамога ў любой кропцы свету!

Запісацца на анлайн-кансультацыю да псіхолагаў можна па тэлефоне:       8 021 31 6-63-96.

Кансультацыі праводзіць псіхолаг цэнтра: Снітка Святлана Дзмітрыеўна.

Дадзеная паслуга даступная ў буднія дні (панядзелак-пятніца) з 8.00-13.00, 14.00-17.00.

Невырашальных праблем не бывае — памятайце пра гэта!


З 25 кастрычніка па 2 лістапада ў Бешанковіцкім раёне пройдзе прафілактычная акцыя «За бяспеку разам»

Работнікі РАНС наведаюць адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян і інвалідаў, сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У гэты перыяд кожны можа звярнуцца ў РАНС з ініцыятывай абследаваць супрацьпажарны стан свайго жылля, каб атрымаць растлумачэнні і рэкамендацыі спецыялістаў па паляпшэнні ўзроўню бяспекі дома.


Мы "ВКонтакте"

Мы "У інстаграм"

Прафілактыка наркаманіі

Суправаджальнае пражыванне

Архіў мерапрыемстваў

Азбука бяспекі

Нарматыўныя прававыя акты

Сацыяльная рэклама

Мерапрыемствы аддзялення

Пералік паслуг

Крызісныя сітуацыі. Умей радавацца жыццю

Рэгіянальная карта дапамогі непаўналетнім, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту або эксплуатацыі, Віцебскай вобласці

Рэгіянальная карта Віцебскай вобласці па аказанні дапамогі непаўналетнім, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту, гандлю людзьмі і звязаных з ёй злачынстваў

Рэгіянальная карта непаўналетнім, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту або эксплуатацыі Бешанковіцкага раёна

Калі ў сям'і асаблівае дзіця (парады бацькам)

Інфармацыя для пацярпелых ад хатняга гвалту

Аб сям'і і сямейных традыцыях

Памятка па прафілактыцы хатняга гвалту ў дачыненні да людзей з інваліднасцю

Інфармацыя для грамадзян, якія пацярпелі ад хатняга гвалту

Інфармацыя аб цэнтрах, дружалюбных падлеткам

На сайце pomogut.by размешчаны кантакты розных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў рэспублікі, якія аказваюць дапамогу нарказалежным, сузалежным асобам, а таксама пацыентам, якія знаходзяцца ў стадыі рэмісіі. Прыведзены пералік паслуг гэтых арганізацый, наяўныя вакансіі для працаўладкавання, бліжэйшыя мерапрыемствы ў рамках псіхасацыяльнай рэабілітацыі нарказалежных і інш. Акрамя таго, на сайце кожны жадаючы можа атрымаць online-кансультацыю эксперта па пытаннях аказання дапамогі нарказалежным.

http://pomogut.by/

Абноўленая версія сайта "KIDSPOMOGUT.BY" пачала функцыянаваць са жніўня бягучага года.

Гэты рэсурс змяшчае актуальную прафілактычную інфармацыю аб процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, сексуальнаму гвалту і кіберзлачынствам, якая будзе карысная дзецям, бацькам і педагогам.

Сайт дазваляе дзецям, якія пацярпелі ад гвалту, а таксама іх бацькам атрымаць прававую і псіхалагічную дапамогу спецыялістаў у рэжыме анлайн праз анлайн-чат, а таксама кансультацыю па пытаннях, якія іх цікавяць.

Спынім гандаль людзьмі