Аддзяленне першаснага прыёму і ацэнкі патрэбнасці ў сацыяльнай падтрымцы
Аддзяленне першаснага прыёму і ацэнкі патрэбнасці ў сацыяльнай падтрымцы
Юрыдычны адрас: гарадскі пасёлак Бешанковічы вул.Свабоды, 42А, кабінет 6
Час працы: 08:00–17:00, перапынак 13:00–14:00 выхадны: субота, нядзеля
Тэлефон: (8-02131) 6-53-24
Пра аддзяленне
Загадчык аддзялення
ПЯТРОВА Таццяна Юр'еўна
тэл. (8-02131) 6-53-24
Аддзяленне першаснага прыёму і ацэнкі патрэбнасці ў сацыяльнай падтрымцы прызначана для прыёму і кансультавання грамадзян, выяўлення і ўліку розных катэгорый насельніцтва, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе, інфармавання насельніцтва Бешанковіцкага раёна аб паслугах, якія аказваюцца Цэнтрам.
Асноўныя задачы аддзялення:
1. Першасны прыём, выяўленне наяўных у грамадзян патрэбнасцей у сацыяльных паслугах, накіраванне грамадзян у адпаведныя аддзяленні Цэнтра;
2. Стварэнне банка даных аб грамадзянах, якія звярнуліся ў Цэнтр;
3. Абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча сацыяльна ўразлівых катэгорый грамадзян з мэтай выяўлення і ўліку патрэбнасці ў розных відах сацыяльнай дапамогі;
4. Аналіз і прагназаванне рэальнай і перспектыўнай патрэбнасці насельніцтва ў аказанні сацыяльных паслуг, складанне «сацыяльнага пашпарта» раёна;
5. Арганізацыя работы брыгады сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове;
6. Інфармаванне насельніцтва аб паслугах, якія аказваюцца Цэнтрам, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі;
7. Выданне памятак, бюлетэняў і іншых інфармацыйных матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;
8. Садзейнічанне ў забеспячэнні грамадзян, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, адзеннем, абуткам, іншымі прадметамі першай неабходнасці.
Функцыі аддзялення:
1. Стварэнне і вядзенне банка даных катэгарызаваных грамадзян;
2. Узаемадзеянне з арганізацыямі розных форм уласнасці, размешчанымі на тэрыторыі раёна, па пытаннях сацыяльнай дапамогі грамадзянам;
3. Рэалізацыя плана мерапрыемстваў падпраграмы 1 «Сацыяльнае абслугоўванне і сацыяльная падтрымка» Дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона» на 2021-2025 гады ў Бешанковіцкім раёне;
4. Складанне ведамаснай справаздачнасці «Аб колькасці ветэранаў, асоб, пацярпелых ад наступстваў войнаў, пажылых адзінокіх людзей і інвалідаў і іх сацыяльным абслугоўванні» і «Аб рабоце тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» (1-САЦ);
5. Афармляе дакументы на атрыманне Ордэна Маці, прэміі «імя Героя Савецкага Саюза З.М. Тусналобавай-Марчанка»;
6. Афармляе дакументы па выдачы пасведчання шматдзетным сем'ям (адміністрацыйная працэдура 3.15);
7. Арганізуе работу Апякунскага савета для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы Цэнтра;
8. Арганізуе і праводзіць святочныя мерапрыемствы да памятных дат;
Асноўнай мэтай работы аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання з'яўляецца забеспячэнне дадатковых мер па неабходнай падтрымцы ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, пажылых грамадзян, інвалідаў, што дазваляе павышаць узровень сацыяльнай абароненасці, ствараць умовы для забеспячэння іх актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства.
Основной целью работы отделения первичного приёма информации, анализа и прогнозирования является обеспечение дополнительных мер по необходимой поддержке ветеранов и инвалидов Великой Отечественной войны, пожилых граждан, инвалидов, что позволяет повышать уровень социальной защищённости, создавать условия для обеспечения их активного участия в жизни общества.