Паслугі пагадзіннага догляду за дзецьмі (паслугі няні)

Няня аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму аказвае дапамогу:

·         у доглядзе за дзіцем-інвалідам (дзецьмі-інвалідамі) сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў (не больш за 20 гадзін на тыдзень да дасягнення дзіцем узросту 18 гадоў);

·         у доглядзе за дзецьмі сем'ям, якія выхоўваюць дваіх дзяцей, якія нарадзіліся адначасова (не больш за 20 гадз. на тыдзень да дасягнення дзецьмі ўзросту 3 гадоў);

·         у доглядзе за дзецьмі сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова (не больш за 40 гадз. на тыдзень да дасягнення дзецьмі ўзросту 3 гадоў);

·         у доглядзе за дзіцем (дзецьмі) сем'ям, у якіх абодва бацькі – маці (мачаха), бацька (айчым) — альбо адзін з бацькоў у няпоўнай сям'і з'яўляюцца інвалідамі I ці II групы.

Паслугі пагадзіннага догляду за дзецьмі (паслугі няні) аказваюцца, на падставе Пераліку бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1218 ад 27 снежня 2012 года

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1218 ад 27 снежня 2012 года

Прычыны, па якіх паслуга пагадзіннага догляду за дзецьмі (паслуга няні) не прадастаўляецца:

·         дзіця (дзіця-інвалід) атрымлівае асноўную або спецыяльную адукацыю ва ўстановах адукацыі (за выключэннем атрымання адукацыі на даму);

·         дзіця-інвалід атрымлівае асноўную або спецыяльную адукацыю ва ўстановах адукацыі, а дадатковую адукацыю для дзяцей і моладзі – на даму;

·         сям'і аказваюцца паслугі ў форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання, а таксама паслугі сацыяльнай перадышкі;

·         догляд за дзіцем-інвалідам (дзецьмі-інвалідамі) з атрыманнем дапамогі па доглядзе за дзіцем-інвалідам ажыццяўляе іншая асоба, якая не з'яўляецца бацькам (маці (мачахай), бацькам (айчымам), законным прадстаўніком.

Паслугі пагадзіннага догляду за дзецьмі (паслугі няні) прадастаўляюцца без спагнання платы.

Для прадастаўлення паслугі пагадзіннага догляду за дзецьмі (паслугі няні) неабходны наступныя дакументы:

  • дакумент, які сведчыць асобу;
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (дзяцей);
  • пасведчанне інваліда — для сем'яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда (дзяцей-інвалідаў), і сем'яў, у якіх бацькі (адзін з бацькоў) з'яўляюцца інвалідамі;
  • даведку аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам з указаннем дадатковых звестак аб атрыманні адукацыі на даму — для дзяцей-інвалідаў, якія навучаюцца ва ўстанове адукацыі з атрыманнем адукацыі на даму;
  • пісьмовую заяву;

Работнікі тэрытарыяльнага цэнтра на працягу трох рабочых дзён з дня звароту праводзяць абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзяніна са складаннем акта вызначэння індывідуальнай патрэбы ў сацыяльным абслугоўванні.

Рашэнне аб заключэнні дагавора аказання сацыяльных паслуг прымаецца кіраўніком тэрытарыяльнага цэнтра на працягу 5-ці рабочых дзён пасля атрымання апошняга неабходнага для аказання сацыяльных паслуг дакумента (звестак).

Падрабязную інфармацыю, а таксама кансультацыю па пытаннях аказання сацыяльных паслуг вы можаце атрымаць па адрасе:

г.п. Бешанковічы, вул. Свабоды 42 а, каб. 5

ці па тэлефоне: 8 (02131) 6-53-60