Рашэнне 304

ЗАТВЕРДЖАНА
Рашэнне Бешанковіцкага раённага
выканаўчага камітэта
14.03.2023 № 304
(у рэдакцыі рашэння
Бешанковіцкага раённага
выканаўчага камітэта
06.12.2023 № 1530)

ПЕРАЛІК

сацыяльных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна»

1. Паслугі па рамонце надворных пабудоў:

1.1. Паслугі па ўладкаванні (рамонце) каркаса цяпліцы, пакрыцці цяпліцы плёнкай, полікарбанатам:

1.1.1. уладкаванне каркаса цяпліцы з разметкай і распілоўваннем матэрыялаў, устаноўкай стоек, мацаваннем абвязак, вырабам і навясваннем дзвярэй і форткі;

1.1.2. пакрыццё цяпліцы плёнкай з мацаваннем рэйкамі, заладкай тарцовых бакоў і абцягваннем дзвярэй і форткі;

1.1.3. зняцце старой плёнкі з цяпліцы з адрыўкай рэек і выдзіраннем цвікоў;

1.1.4. рамонт каркаса цяпліцы з заменай асобных дэталяў;

1.1.5. шкленне новых парніковых рам;

1.1.6. замена шкла парніковых рам;

1.2. Паслугі па ўладкаванні (рамонце) платоў, варот, брамак:

1.2.1. уладкаванне платоў з устаноўкай слупоў і зборкай элементаў плота;

1.2.2. уладкаванне платоў з устаноўкай слупоў і абцяжкай металічнай сеткай;

1.2.3. рамонт варот і брамак;

1.2.4. рамонт плота з даданнем новага матэрыялу.

2. Рамонтна-будаўнічыя работы:

2.1. падрыхтоўка жылых памяшканняў для правядзення рамонту;

2.2. рамонт форткі;

2.3. змена форткі;

2.4. змена штапікаў;

2.5. замена шкла ў фортцы;

2.6. замена ўразных аконных і дзвярных прыбораў:

2.6.1. змена замка з паваротнай ручкай;

2.6.2. змена камплекта фрамужных прыбораў;

2.7. замена накладных аконных і дзвярных прыбораў:

2.7.1. змена кручка з планкай да вонкавых дзвярэй;

2.7.2. змена шпінгалета аконнага з лічынкай;

2.7.3. замена разбітага шкла;

2.7.4. рамонт карніза;

2.7.5. устаноўка карніза:

2.7.6. устаноўка профільных або круглых карнізаў са свідраваннем адтулін і ўстаўкай коркаў для замацавання двух кранштэйнаў у сценах;

2.7.7. устаноўка драцянога карніза са свідраваннем адтулін і ўстаўкай коркаў для замацавання двух кранштэйнаў у сценах;

2.7.8. замена спружын дзвярных або фіксатараў аконных;

2.8. змена паштовай скрыні;

2.9. змена замка паштовай скрыні;

2.10. пагрузка-выгрузка мэблі;

2.11. мантаж разборнай мэблі;

2.12. дэмантаж разборнай мэблі;

2.13. пад'ём на паверх мэблі, бытавой тэхнікі і іншае;

2.14. мантаж экрана пад ванну;

2.15. навяска на гатовыя кручкі карнізаў, вешалак, карцін, іншае;

2.16. замена люстэркаў;

2.17. замена замкоў;

2.18. замена ручак, зашчапак, шпінгалетаў;

2.19. замена раяльных завес;

2.20. устаноўка аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка;

2.21. замена элемента харчавання пажарнага апавяшчальніка;

2.22. замена лямпачкі электрычнага асвятлення.

3. Паслугі па рамонце мэблі:

3.1. замена дэталяў (брускі падоўжныя, бакавыя, сярэднія, ножкі і інш.) у табурэтках, крэслах і фатэлях;

3.2. замена дэталяў (ножкі, праножкі, накіроўвалыя брускі і інш.) у сталах;

3.3. ліквідацыя механічных пашкоджанняў (забоіны, драпіны, расколіны, сколы, вырывы і інш.) у дэталях з масіву з падборам заробкаў па колеры і тэкстуры;

3.4. пераклейка сталоў (абедзенных, для тэлевізараў, магнітафонаў і інш.);

3.5. паліраванне мэблі ўручную палітурамі шляхам шматразовага нанясення палітуры.

4. Паслугі, звязаныя з вырошчваннем бульбы:

4.1. раскладка бульбы пры радавой пасадцы пад плуг;

4.2. пасадка бульбы;

4.3. праполка бульбы з рыхленнем;

4.4. паслугі па пераборцы бульбы з сартаваннем;

4.5. выбарка бульбы з радоў пасля падворвання;

4.6. капанне бульбы рыдлёўкай з адноскай;

4.7. акучванне бульбы;

4.8. скошванне бацвіння касой;

4.9. падворванне бульбы;

4.10. пераноска бульбы.

5. Паслугі па апрацоўцы сельскагаспадарчага ўчастка:

5.1. пасеў насення агароднінных культур;

5.2. пасадка расады агароднінных культур;

5.3. пасадка цыбульных або клубневых раслін;

5.4. праполка кветнікаў;

5.5. праполка агароднінных культур;

5.6. прарэджванне раслін;

5.7. ручны пасеў збожжавых культур;

5.8. паслугі па паліванні агарода;

5.9. пераборка цыбулі перад пасадкай і абразанне;

5.10. пасынкаванне раслін;

5.11. абразанне, падвязванне агароднінных культур (раслін);

5.12. уборка сельскагаспадарчых культур;

5.13. збор ураджаю з пладовых дрэў і кустоў;

5.14. вынас пустазелля пасля ўборкі агароднінных культур;

5.13. збор лекавых траў з прысядзібнага ўчастка;

5.14. догляд за садовай драўняна-кустовай расліннасцю, кветнікамі:

5.15. пабелка дрэў вапнай;

5.16. выдаленне параслі секатарам;

5.17. пасадка драўняна-кустовай расліннасці;

5.18. перасадка драўняна-кустовай расліннасці;

5.19. падкормка драўняна-кустовай расліннасці;

5.20. пасадка кветак;

5.21. перасадка шматгадовых раслін;

5.22. апрацоўка кветкавых клумбаў гербіцыдамі;

5.23. абразанне сукоў пладовых дрэў;

5.24. зафарбоўванне зрэзаў дрэў;

5.25. высечка кустовай расліннасці;

5.26. выкідванне гною з хлява з падноскай;

5.27. суцэльнае ўнясенне ў глебу арганічных угнаенняў;

5.28. суцэльнае ўнясенне ў глебу мінеральных угнаенняў.

6. Паслугі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі:

6.1. нарыхтоўка садавіны і агародніны на зіму;

6.2. кансерваванне агародніны;

6.3. квашанне капусты;

6.4. кансерваванне ягад і садавіны (кампоты) у банкі шкляныя;

6.5. прыгатаванне варэння;

6.6. прыгатаванне сокаў з садавіны, ягад, агародніны з дапамогай сокавыціскалкі.

7. Паслугі па ўборцы (навядзенні парадку) у жылых памяшканнях:

7.1. мыццё з дапамогай мыйных сродкаў (дзверы, падаконнік, шафа, стол пісьмовы, тэлефонны, часопісны, кніжная паліца, крэсла, сцяна, столь);

7.2. мыццё электраасвятляльных прыбораў са зняццем і ўстаноўкай плафонаў;

7.3. ачыстка кніг ад пылу з выбаркай іх з шафаў і паліц, з наступнай расстаноўкай на месца;

7.4. чыстка люстэркаў;

7.5. чыстка кафлянай пліткі;

7.6. сартаванне і ўборка рэчаў у шафе (шафная паліца);

7.7. мацаванне марлі, сеткі на вокны кнопкамі;

7.8. мыццё процімаскітнай сеткі на вокнах;

7.9. мыццё рашотак на вокнах;

7.10. мыццё ацяпляльных батарэй;

7.11. догляд пакаёвых раслін (у гаршках);

7.12. догляд хатніх жывёл;

7.13. здача шклянога посуду з дастаўкай.

8. Бытавыя і санітарна-гігіенічныя паслугі:

8.1. аказанне дапамогі ў чыстцы зубоў;

8.2. цырульніцкія паслугі:

8.2.1. падраўноўванне валасоў;

8.2.2. стрыжка валасоў;

8.2.3. укладка валасоў;

8.2.4. афарбоўванне валасоў;

8.2.5. меліраванне валасоў;

8.2.6. завіўка валасоў;

8.2.7. распрамленне валасоў;

8.2.8. падраўноўванне барод, вусоў, бакенбардаў;

8.2.9. стрыжка барод, вусоў, бакенбардаў;

8.3. разаграванне ежы;

8.4. чыстка і ўборка туалета, размешчанага на вуліцы;

8.5. вынас прыстасаванняў для туалета.

9. Выкананне іншых гаспадарчых работ:

9.1. ворыва глебы;

9.2. баранованне глебы;

9.3. культывацыя глебы;

9.4. дыскаванне глебы;

9.5. рыхленне глебы мотаблокам з прымяненнем фрэзы;

9.6. нарэзка барознаў плугам;

9.7. ускопванне глебы ўручную на глыбіню;

9.8. разраўноўванне ўкопанай глебы;

9.9. уладкаванне град;

9.10. распілоўка дроўнага доўгацця на зададзеную даўжыню;

9.11. распілоўка адходаў лесаматэрыялаў на дровы бензапілой;

9.12. колка дроў;

9.13. укладка дроў;

9.14. паслугі па пераносе і складаванні тарфянога брыкету, вугалю;

9.15. паслугі па пераносе грунту, пяску;

9.16. паслугі па касьбе травы;

9.17. разавая ачыстка прыдамавой тэрыторыі ад снегу пасля моцнага снегападу;

9.18. аказанне дапамогі ў топцы лазні з падноскай паліва;

9.19. паслугі па чыстцы (рамонце) калодзежаў.

10. Сантэхнічныя работы:

10.1. прачыстка сліва рукамыйніка (ракавіны);

10.2. змена змяшальніка рукамыйніка (ракавіны);

10.3. замена водаправоднага крана падачы водазабеспячэння;

10.4. пракладка поліпрапіленавых труб падачы водазабеспячэння;

10.5. устаноўка водамернага лічыльніка падачы водазабеспячэння.

11. Паслугі па рамонце печаў:

11.1. разборка (кухонных ачагоў, ацяпляльных печаў, дымавых цагляных труб);

11.2. малы рамонт печаў з даданнем новай цэглы (да 15 шт.);

11.3. вялікі рамонт печаў з даданнем новай цэглы (да 100 шт.);

11.4. перакладка частак рускай печы (вусце, скляпенне, пад, вонкавая сценка);

11.5. змена печных прыбораў (вьюшкі, засаўкі, топачныя дзверцы, вычыстныя або паддувальныя дзверцы, духавыя шафы);

11.6. змена каласніковай рашоткі;

11.7. умацаванне топачнай дзверцы з заменай цаглін;

11.8. рамонт мура дымавой трубы;

11.9. рамонт агалоўка дымавой трубы;

11.10. прачыстка дымаходаў з прабіўкай і заладкай адтулін і выдаленнем сажы;

11.11. рамонт патрубка ў пакаёвай печы;

11.12. перакладка дымавых труб без атынкавання пры чыстцы каналаў у трубе;

11.13. перакладка дымавых труб з атынкаваннем пры чыстцы каналаў у трубе;

11.14. замазка шчылін без змены цаглін.

12. Малярныя і шпалерныя работы:

12.1. афарбоўка плота са штыкетніку алейнымі фарбамі пэндзлем;

12.2. афарбоўка вапнай або крэйдай;

12.3. клеевая афарбоўка ўнутраных памяшканняў пэндзлем;

12.4. алейная афарбоўка паверхні радыятараў пэндзлем за адзін раз без расчысткі старой фарбы;

12.5. вапнавая афарбоўка печаў, стаякоў і труб пэндзлем;

12.6. алейная афарбоўка раней афарбаваных паверхняў пэндзлем з расчысткай старой фарбы;

12.7. алейная афарбоўка дахаў пэндзлем у адзін слой з расчысткай старой фарбы;

12.8. алейная афарбоўка вадасцёкавых труб пэндзлем;

12.9. алейная афарбоўка металічных варот, дзвярэй і аканіц пэндзлем;

12.10. афарбоўка валікам сеткавай металічнай агароджы з двух бакоў;

12.11. афарбоўка драўляных паверхняў пэндзлем са старым лакафарбавым пакрыццём з расчысткай паверхняў;

12.12. афарбоўка металічных паверхняў пэндзлем са старым лакафарбавым пакрыццём з расчысткай паверхняў;

12.13. змена шпалер на столях;

12.14. змена шпалер на сценах;

13. Паслугі, звязаныя з пахаваннем:

13.1. капанне магілы;

13.2. памяшчэнне урны з прахам (попелам), труны з целам (прахам) у зямлю;

13.3. перавозка урны з прахам (попелам), труны з целам (прахам) у морг і да месца пахавання;

13.4. вынас труны з целам (прахам);

13.5. пад'ём на паверх і (або) спуск з паверха труны з целам (прахам);

13.6. вынас труны і іншых рытуальных тавараў з магазіна, пагрузка, разгрузка;

13.7. дастаўка труны і іншых рытуальных тавараў на паверх;

13.8. устаноўка помніка;

13.9. прадастаўленне паслугі рытуальнай залы;

13.10. догляд за месцамі пахаванняў.

14. Паслуга-сеанс апаратнага масажу з выкарыстаннем:

14.1. масажнае крэсла;

14.2. масажор для ног.

15. Паслугі капіравання дакументаў.

16. Паслугі фотадруку.

17. Паслугі сацыяльнага аніматара.