Паслугі разавага характару
Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна» аказвае непрацуючым непрацаздольным грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію, інвалідам 1 і 2 групы паслугі разавага характару, накіраваныя на падтрыманне іх жыццядзейнасці.
Сацыяльныя паслугі разавага характару аказваюцца на падставе Пераліку бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1218 ад 27 снежня 2012 года і Пераліку сацыяльных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна», зацверджаным рашэннем Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта № 1340 ад 14.12.2024
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1218 ад 27 снежня 2012 года
Паслугі разавага характару аказваюцца на падставе вуснай або пісьмовай заявы і дагавора аб аказанні платных сацыяльных паслуг, які заключаецца паміж грамадзянінам (яго законным прадстаўніком), з аднаго боку, і Цэнтрам, з другога боку.
Для заключэння дагавора аб аказанні платных сацыяльных паслуг заяўнік прадстаўляе наступныя дакументы:
· дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна;
· дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і да т.п.) для грамадзян, якія адносяцца да катэгорыі тых, хто карыстаецца льготамі;
Сацыяльныя паслугі разавага характару прадастаўляюцца на ўмовах поўнай аплаты. Кошт паслуг, які спаганяецца з грамадзян за аказаныя разавыя сацыяльныя паслугі, вызначаецца ў адпаведнасці з цэнамі (тарыфамі) на платныя паслугі Цэнтра, якія дзейнічаюць на момант аказання сацыяльных паслуг.
У межах норм і нарматываў забяспечанасці грамадзян сацыяльнымі паслугамі, Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання» аказвае грамадзянам, якія маюць патрэбу ў сацыяльным абслугоўванні, паслугі, якія ўваходзяць у Пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1218 ад 27 снежня 2012 года па тарыфах, зацверджаных рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 19 верасня 2024 г. № 591, згодна з Прэйскурантам № 1
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1218 ад 27 снежня 2012 года
рашэнне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 19 верасня 2024 г. № 591
Звыш норм і нарматываў забяспечанасці грамадзян сацыяльнымі паслугамі, Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання» аказвае грамадзянам, якія не маюць паказанняў да сацыяльнага абслугоўвання, паслугі, якія ўваходзяць у Пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1218 ад 27.12.2012, згодна з Прэйскурантам № 2
Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання» аказвае паслугі па пераліку паслуг, якія не ўваходзяць у Пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, зацверджаным рашэннем Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта № 1340 ад 24 верасня 2024 г. згодна з Прэйскурантам № 3
Падрабязную інфармацыю, а таксама кансультацыю па пытаннях аказання сацыяльных паслуг вы можаце атрымаць па адрасе:
г.п. Бешанковічы, вул. Свабоды 42 а, каб. 5
ці па тэлефоне: 8 (02131) 6-53-60